Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Праца – з задавальненнем, адпачынак – на карысць, так лічаць рагозніцкія старшакласнікі

Праца – з задавальненнем, адпачынак  – на карысць, так лічаць рагозніцкія старшакласнікі30 июня 2021 — 08:51

На базе  ДУА “Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” з 10 чэрвеня распачаў сваю дзейнасць  лагер працы і алпачынку “Брава”, які аб’яднаў 10 падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў.  У першай палове дня  вучняў чакаюць палеткі базавай гаспадаркі КСУП “Імя Адама Міцкевіча”, на якіх і працуюць старшакласнікі:  відавая праполка зернавых, праполка цукровых буракоў. Другая частка дня – гэта карысны і цікавы адпачынак. Праграма лагера насычаная, разнастайная, кожны дзень тэматычны: віртуальная экскурсія «Я родным краем ганаруся», культурна-патрыятычны марафон “Глядзі і помні”, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы.

Найбольшае ўражанне атрымалі вучні-ўдзельнікі моладзевай экспедыцыі “Маршрутамі памяці, маршрутамі адзінства” ад наведвання 22 чэрвеня 2021 года вёскі Шавулічы Ваўкавыскага раёна.  Гэтым самым яны  прынялі ўдзел  у рэспубліканскім  Дні памяці і  жалю. Кожны крок па  алеі памяці, кожны прыпынак каля  абвугленых зрубаў былых хат болем адгукаўся  ў кожнага з вучняў. Каля помніка загінуўшым мірным жыхарам усклалі кветкі, запалілі лампадкі  і ў 12.00 гадзін далучыліся да рэспубліканскай мінуты маўчання.

Кожны з вучняў адчуў усе жахі вайны, уявіў здзекі фашыстаў  над мірнымі жыхарамі, асабліва дзецьмі, слухаючы  аповед пра страшную трагедыю, якая адбылася  тут, у Шавулічах, 7 ліпеня сорак трэцяга года. І кожны зрабіў выснову, што трэба ведаць і памятаць мінулае, цаніць сучаснае, каб не паўтарылася  страшная трагедыя.

 

                                             Антаніна Лудзіч,

дырэктар лагера

                                             працы і адпачынку ДУА “Рагозніцкі

                                             ВПК  дзіцячы сад – сярэдняя школа” 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио