Выхаванцаў нашай дашкольнай установы адукацыі цікавіць жыццё малых дзяцей у гады вайны. З мэтай фарміравання цікавасці да гераічнага мінулага краіны, выхавання гонару за подзвіг народа, любові да Радзімы адбылася сустрэча выхаванцаў з былым малалетнім вязнем Махаілам Міхайлавічам Кучэўскім.
Дзеці падрыхтавалі для госця вершы і песні на ваенную тэматыку. Міхаіл Міхайлавіч эмацыянальна расказаў аб тым, якім было яго дзяцінства ў гады вайны, пра гора, якое яму і яго родным прыйшлося перажыць у нямецкім канцлагеры, з вялікім захапленнем адказаў на пытанні, якія цікавілі дзяцей. Пасля таго як закончылася сустрэча, выхаванцы падарылі госцю кветкі і выказалі словы шчырай падзякі. Гэтая сустрэча глыбока кранула дзяцей і надоўга пакінула след у іх памяці і маленькіх далікатных сардэчках.
Арганізоўваючы такія сустрэчы, мы прабуджаем у сённяшніх выхававанцаў зацікаўленасць да гістарычных падзей, да мінулага і сучаснага сваёй малой радзімы, што становіцца грунтоўным падмуркам для работы па выхаванні нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму.
Галіна НЕНАДОВІЧ,
намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №6 г. Масты”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад