Па такой тэме ладзілі свята ў ДУА “Курылавіцкі дз/с – СШ” з вучнямі пачатковых класаў. Свята праводзіла выхавацель групы падоўжанага дня Аксана Сцяпанаўна Касіла. Зала была аформлена эстэтычна. На пачэсным месцы ў цэнтры стала – бохан хлеба, стравы з мукі, пшанічны каравай. Гучыць беларуская песня “Хлеб – соль”, на яе фоне словы настаўніка:
-- Наша свята прысвечана хлебу – сімвалу жыцця і працы. З даўніх часоў хлеб быў галоўным клопатам чалавека. На славянскіх вяселлях заўсёды спявалі: “Гаспадар мой,бацюхна – хлеб”. Хлеб падносілі на вышытым ручніку самаму дарагому госцю, а той, прымаючы дар, цалаваў духмяны бохан. І сёння ніводнае свята не абыходзіцца без хлеба. Ён кожны дзень на нашым стале.А як хлеб прыйшоў на наш стол?
Дзеці на занятку ўбачылі і сявеньку, і серп, і сноп. Даведаліся пра тое,як сяляне верылі ў магічную сілу хлеба, як рыхтаваліся да сяўбы, зажынак, дажынак.Ішла гутарка і пра хлеб вайны(яго значэнне,яго сілу),і пра хлебаробаў,якія сёння працуюць рупліва,каб у нас заўсёды быў хлеб на стале.
Трэба сказаць,што вучні да свята рыхтаваліся загаддзя: рабілі паведамленні пра хлеб, чыталі вершы, расказвалі легенды, узгадвалі вядомыя прыказкі і прымаўкі. Ішло абмеркаванне сітуацый пра адносіны да хлеба. А самае галоўнае: расказвалі пра сваіх бацькоўхлебаробаў. Хочацца назваць іх імёны – Мікалай Сцяпанавіч Рахунак, Алег Рыгоравіч Баран, Сяргей Аляксеевіч Прэдка, Юрый Ігнатавіч Саўчук. Пералік можна працягнуць. І гэта ўсё нашы выпускнікі. Яны – наш гонар. І сёння дзеці, напэўна, таксама працягнуць справу бацькоў, бо бачаць наглядны прыклад служэння сваёй зямлі.
У канцы свята выхавацель прапанавала скласці з каласкоў “сноп пачуццяў”, у якіх выказваліся адносіны да хлеба і працы хлебароба. Усе прыйшлі да думкі, што самы пачэсны абавязак – быць гаспадаром на сваёй зямлі. Раўнадушных на свяце не было. Думаецца, што такія мерапрыемствы садзейнічаюць фарміраванню беражліых адносін да самага святога – хлеба і ўважлівых адносін да працы хлебароба, фарміруюць пачуццё адказнасці за самы каштоўны здабытак чалавецтва.
Напрыканцы былі выказаны словы падзякі хлебаробам:«Дабра і шчасцяВам, зямныя людзі,Майстры жыцця, Работнікі зямлі!Няхай удачаЗ вамі ў дружбе будзе,Хай з працы вашай Будзе добры плён!»
М. РУСАК, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Курылавіцкага дзіцячага садасярэдняй школы
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад