Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Пра будзённае і крыху ўрачыстае…

Пра будзённае і крыху ўрачыстае…28 февраля 2017 — 16:13

 

Людзі, якія працуюць ў культуры, заслугоўваюць слоў падзякі. Яны робяць наша жыццё цікавым, вясёлым і рознапланавым. Мастаўчане пільна сочаць за тымі падзеямі, якія адбываюцца ў нашай галіне, даюць адзнаку ўсім культурным падзеям, якія праходзяць на Мастоўшчыне. І гэта вельмі прыемна, бо час патрабуе зваротнай сувязі. Тым больш, што зараз ўсё больш людзей атрымлівае маніякальнае захапленне сацсеткамі і інтэрнет-­старонкамі. І мы забываем пра чалавечыя зносіны. Тут можна канстатаваць, што ўстановы культуры становяцца своеасаблівымі астраўкамі сапраўдных эмоцый, непрыхаваных маскай манітора, рэальных зносін паміж аднадумцамі.

 

На мінулым тыдні прайшла калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дзе былі падведзены вынікі работы ўстаноў культуры Гродзенскай вобласці за 2016 год і вызначаны прыярытэтныя задачы на 2017 год. Прыемна канстатаваць той факт, што аддзел ідэалалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мастоўскага раёна адзначаны Ганаровай граматай за першае месца па выніках работы ўстаноў культуры Гродзенскай вобласці ў 2016 годзе. Гэта вынік работы ­ бібліятэкараў, музейшчыкаў, майстроў, клубных работнікаў, настаўнікаў, усіх удзельнікаў мастацкай самадзейнасці і работнікаў, якія забяспечваюць гаспадарча­-фінансавую дзейнасць. Хачу падзякаваць нашым людзям,  якія неабыякава ставяцца да культуры, наведваюць мерапрыемствы, канцэрты, выставы.

 

 С. Дзейкало


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио