Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Поспех юных даследчыкаў Рагозніцы

Поспех юных  даследчыкаў Рагозніцы04 мая 2023 — 10:02

Краязнаўчая работа займае асаблівае месца ў адукацыйным працэсе  навучэнцаў і педагогаў Рагозніцкай сярэдняй школы.

Праца над  такімі праектамі, як “Побач з намі”, “Я і мая малая радзіма”, “Маршрутамі малой радзімы” садзейнічаюць прыцягненню   вучняў  да даследавання гісторыка-культурнай, моўнай спадчыны роднага краю, вывучэння яго прыродных асаблівасцей, этнічнай культуры і быту малой радзімы і захаванню гістарычнай памяці.

Сведчаннем сказанага з’яўляецца той факт, што асабліва паспяховым  для нас стаў удзел у  Х абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”, якую штогод ладзіць Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства. На конкурс  ад установы адукацыі былі прадстаўлены 5 прац,  усе  выйшлі ў фінал і  адзначаны дыпломамі рознай ступені вартасці: два дыпломы І ступені, адзін – ІІ ступені і два дыпломы    ІІІ ступені.

Хто ж яны, нашы пераможцы? Кацярына Карэвік зрабіла параўнальны аналіз семантыкі вільных этыкетных формул жыхароў аграгарадкоў Вялікая Рагозніца і Пацэвічы. Паліна  Азерская і Карына Азерская пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі С.І. Слуцкай даследавалі і параноўвалі відавую разнастайнасць дрэваразбуральных грыбоў ляснога масіву аг. Пацэвічы і наваколля школы.

У секцыі “Настаўнікі Гродзеншчыны” атрымаў перамогу Арцём Танкевіч. Яго праца прысвечана  апісанню жыццёвага шляху настаўніка Пацэвіцкай сярэдняй школы  Ляўда Таісіі Піліпаўны.

Вучаніца ХІ класа Валерыя  Палубок прадставіла свае даследаванні ў двух секцыях: “Канфесійная Гарадзеншчына. Каталіцтва” і “Турыстычная  Гродзеншчына”. Сумесна з кіраўніком В.І. Панкевіч яны падрыхтавалі “візітку” вёскі Вялікая Рагозніца, апісалі помнікі архітэктуры: дварцова-паркавы комплекс,  мясцовы касцёл, а таксама распрацавалі  турыстычны маршрут.

         Наш поспех яшчэ раз даказаў, што у кожнага дзіцяці ёсць пэўныя здольнасці і талент, толькі неабходна разумнае кіраўніцтва з боку  дарослых.

 

Антаніна ЛУДЗІЧ, настаўнік ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа”

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале

Подписывайтесь по ссылке

#Рогозница #проект #краеведение #Мостовщина

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио