Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Пляце, натхніўшыся, рука...

Пляце, натхніўшыся, рука...25 марта 2013 — 10:00

Больш за сотню  арыгінальных букетаў і прыгожых дрэў  сатварыла сваімі ўмелымі рукамі з рознакаляровага бісеру мастаўчанка Галіна Мікалаеўна Басалыга.Калі работ сабралася столькі, што яны  ўжо з цяжкасцю размяшчаліся ў кватэры на паліцах шафаў, тады майстрыха вырашыла   вынесці  гэтую  прыгажосць на паказ мастаўчанам і гасцям райцэнтра. Перад жаночым святам самым запатрабаваным таварам  былі кветкі.  Галіна Мікалаеўна прапаноўвала пакупнікам  таксама кветкі, толькі  … з бісеру.

  Мужчыны, якія напярэдадні свята Восьмага сакавіка збіліся з ног, шукаючы  арыгінальны падарунак для любай жанчыны, застывалі ў радасным здзіўленні каля бярозак, вішняў, букетаў руж і ліліяў. Некаторыя задаволеныя адыходзілі з падарункамі. Асаблівым попытам карысталася сімвалічнае  «дрэва  кахання» — бансай. З наступленнем вясны, калі абуджаецца прырода,  кожнаму хочацца быць каханым і кахаць. Каму не хапіла «дрэва кахання», заказалі яго ў майстрыхі  напазней.  Перадсвяточны гандаль падарункамі з бісеру ішоў паспяхова.    А пачалася гісторыя з бісерам звычайна:

—Сем гадоў назад унучка- чацвёртакласніца Надзя запісалася ў гурток па бісерапляценню.  На занятках гуртка дзяўчынка  пачала плесці ружу. Гэты занятак ёй хутка надакучыў, і яна закінула ружу ў шафу. Я  ўзяла яе адтуль, прыгледзелася, каб разабрацца, як гэта  робіцца і вырашыла да-плесці ружу да канца. Сама не заўважыла, калі бісерапляценне мяне зацікавіла і захапіла, як аказалася, сур’ёзна і надоўга. Пасля першай ружы я ўжо бралася плесці  цэлыя букеты  з розных кветак. Бісерапляценне для мяне -- аддушына ў жыцці. Ідэі  спачатку ўзнікаюць  ва ўяўленні, а пазней бісерынка за бісерынкай  нанізваюцца на дрот і атрымліваюцца то кветкі, то дрэўцы, то цэлыя нацюрморты.

Калі мае работы камусьці падабаюцца і дастаўляюць радасць, дык і мне радасна ўдвайне, — расказвае Галіна Мікалаеўна пра сваё захапленне, якое не дало ёй сумаваць, калі выйшла на заслужаны адпачынак.              Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио