Гэта сустрэча ўжо 25, яна сабрала калектывы народнай творчасці з гарадоў пабрацімаў – Гродна і Беластока. Сяброўства гэта пачалося ўжо даўно і мацнее з году ў год. Свята аб’ядноўвае культурную спадчыну, актывізуе і папулярызуе працу па захаванні беларуска-польскай культуры.
![IMG_4062.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/a91/a91639cb883342874a7e0e6d9337633f.jpg)
* Ад імя абласнога выканаўчага камітэта вітаю ўсіх удзельнікаў фестывалю "Артыстычныя сустрэчы "Гродна-Беласток". У Год малой радзімы, с гордасцю адзначаем, што ў нашых вёсках, аграгарадках, мястэчках, гарадскіх пасёлках і раённых цэнтрах створаны ўсе ўмовы для развіцця аматарскай творчасці. Удзельнікі калектываў зберагаюць і даносяць народныя каштоўнасці не толькі Беларусі, а таксама і Польшчы, - падкрэсліла пад час вітальнай прамовы начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч.
![клімовіч.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/fe4/fe45f2c5c12b41096aa4debd74806071.jpg)
![IMG_4070.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/4bc/4bc95f29d3b4b5fcbfeb0b1f6d291ed7.jpg)
![IMG_4081.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/2fb/2fbc38adcedc77c5f860714ab8ae6698.jpg)
Яскравыя выступы проста зрывалі авацыі, гледачы былі задаволеныя і сачылі за кожным крокам артыстаў. Удзельнікам не менш прыемна быць на фестывалі, і яны ахвотна дзеляцца ўражаннямі.
– На Артыстычных сустрэчах мы з калектывам упершыню, а я ўвогуле ў Гродна. Сёння мы ўсе сабраліся ў цудоўным месцы. Многа гледачоў, хвалюемся трохі, але атмасфера тут прыязная. Шмат цікавых калектываў як з Польшчы, так і з Беларусі. Гродна шматкультурнае месца і вельмі прыемна бачыць, што тут усім рады. Свет адкрыты, а песня яднае людзей. І гэта цудоўны фестываль, які дазваляе абменьвацца вопытам і знаёміцца з цікавымі людзьмі. Той, хто па жыцці ідзе з песняй, ніколі не прападзе, – рассказаў Янка Карповіч, кіраўнік польскага ансамбля "Хутар".
![Янка.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/98a/98a032a731e354474fdc36578052fcce.jpg)
Беларусы таксама дзеляцца ўражаннямі:
– Мы заўсёды прымаем удзел у фестывалі, арганізацыя на высокім узроўні. Надта добра ўбачыць старых сяброў і знайсці новых, пераняць вопыт. "Артыстычныя сустрэчы" вельмі важныя, на мой погляд, яны яднаюць людзей і даруюць многа яскравых эмоцый, – расказала Алена Барэль, загадчыца аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Шчучынскага цэнтра культуры.
![Барэль.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/fe4/fe455b9846dff2a7e680e22fa9e6d017.jpg)
![IMG_4097.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/b97/b976c1e0a78201a41cc2ca059d7bd904.jpg)
![IMG_4138.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/e47/e473411735cf78d32c992c348f84e0a5.jpg)
Удзельнікі калектываў Гродна і вобласці выконвалі польскія народныя кампазіцыі, а замежныя госці, ў сваю чаргу, беларускія. На сцэне таксама былі прадстаўлены запальныя народныя танцы.
– Фестываль – гэта добры спосаб паказаць сувязь паміж беларускай і польскай культурамі і іх дасягненні. Калі мы паказваем нашы спадчыны на адной сцэне, мы даносім, што важна захоўваць сувязі паміж нашымі народамі. І вельмі важна, што на Беларусі падтрымліваюць палякаў, а ў Польшчы беларусаў, – расказаў Ян Сычэўскі, старшыня галоўнага праўлення беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.
![сычэўскі.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/5f0/5f0c02fe5470e5de1759abdc938b4fdd.jpg)
![IMG_4142.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/b8d/b8deb1ecf9354eda46019fdd63adcd79.jpg)
Традыцыйна ў фінале фестывалю прагучалі дзве кампазіцыі: "Люблю наш край" і "Pieknanasza Polskacala".
– Сёння сабралася шмат гасцей з Польшчы, гарадзенцы прыйшлі паслухаць калектывы, іх многа, нават нягледзячы на пахмурны дзень. Вельмі цікава ў Гродна, я заўсёды з задавальненнем прыязджаю сюды. А фестываль – гэта яшчэ адна з магчымасцяў зрабіць нашы народы бліжэй,– падзяліўся Мечыслаў Лысы, старшыня грамадскага аб’яднання“Саюз палякаў на Беларусі”.
![лысы.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/338/3384245fa09c01ebb662bba007f3129a.jpg)
![IMG_4179.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/148/1482fa3df3a34f881d709f8f84a1f289.jpg)
![IMG_4215.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/286/2868d38852b964b5065c05e0fa13a2bc.jpg)
![IMG_4231.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/2a0/2a0ffb95f27424da37de588387ad2ad3.jpg)
![IMG_4249.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/9e8/9e88d00c373495c51d785b206e1a5dba.jpg)
![IMG_4296.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/57f/57fb4e612e27ebf65e1dd1089a7ed84f.jpg)