Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжь

Першыя выбары ў іх жыцці

14 декабря 2010 — 10:00

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стануць першымі ў жыцці больш за сорак маладых выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі нашага раёна. Хтосьці з іх вучыцца, хтосьці працуе, але ўсе яны прыйдуць на свае выбарчыя ўчасткі, каб аддаць свой голас за дастойнага кандыдата.

Уладзімір Каспяровіч – студэнт БНТУ, асвойвае спецыяльнасць “Гідрапнеўмааўтаматыка”.  Ён з пачуццём вялікай адказнасці ставіцца да сваіх першых выбараў і ўжо дакладна ведае, за каго аддасць свой голас. Хлопец жадае, каб у нашай моладзі і надалей былі магчымасці атрымліваць добрую адукацыю, развівацца, а студэнты, канешне, мелі больш ільгот. Ён лічыць важным удзел кожнага ў галасаванні, бо менавіта большасць павінна вырашыць, як ім жыць далей. 

Павел Курапацкі вучыцца ў Гродзенскім хіміка-тэхналагічным каледжы. Хлопец пойдзе на выбары разам са сваімі сябрамі, якія таксама будуць галасаваць упершыню. Павел таксама ўпэўнены, што ў такой значнай падзеі, як выбары Прэзідэнта, важны ўдзел кожнага, і кожны голас мае значэнне. Таму патрэбна зрабіць свой выбар усвядомлена. Яшчэ хлопец лічыць, што кожны малады чалавек павінен прыняць актыўны ўдзел у выбарах, бо ў многім ад іх выбару будзе залежыць будучае нашай краіны.

Абавязкова прыме ўдзел у выбарах і Вераніка Дудко, студэнтка абласнога музычнага каледжа. Дзяўчына нераўнадушна да будучыні сваёй краіны і жадае бачыць яе моцнай і квітнеючай.                

 А. ГАЛУБОВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио