Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Першы працоўны вопыт пескаўскіх падлеткаў

Першы працоўны вопыт пескаўскіх падлеткаў30 июля 2021 — 10:43

У   нашай  школе стала  добрай традыцыяй арганізоўваць дзейнасць падлеткаў у форме працоўных  брыгад.  Вось і гэтым летам навучэнцы  старшых класаў былі  заняты ў працоўнай брыгадзе  “Працавікі”.

 Часовая працоўная занятасць дае непаўналетнім магчымасць не толькі зарабіць, атрымаць першы працоўны вопыт, але і пазнаёміцца з асаблівасцямі ўзаемаадносін у працоўным  калектыве.   Акрамя таго, праца, адцягваючы падлеткаў ад вуліцы, з’яўляецца адным з метадаў прафілактыкі правапарушэнняў і безнагляднасці непаўналетніх.  Гэта рэальная магчымасць  дзецям  дапамагчы матэрыяльна бацькам, уносячы і сваю пасільную лепту ў сямейны бюджэт. Гэта выгадна ўсім: і школе, і бацькам, і самім дзецям. Падлеткі  працуюць,  вучацца шанаваць заробленыя грошы, у іх  з’яўляецца пачуццё адказнасці.  

Працоўная падлеткавая брыгада  “Працавікі”  – гэта асаблівы калектыў дзяцей. Тут закладваюцца будучыя сацыяльныя  адносіны, асвойваюцца існуючыя,  фарміруюцца веды і канкрэтныя віды дзейнасці, якія дазваляюць зразумець самога сябе, свае магчымасці і перспектыву развіцця асобы. Таму працоўныя брыгады – важнейшы фактар сацыялізацыі падлеткаў, значэнне якога  цяжка пераацаніць.

  Большая частка работ брыгады была накіравана на добраўпарадкаванне і афармленне  тэрыторыі  школы.   Юнакі і дзяўчаты праводзілі зямельна-ландшафтныя работы, добраўпарадкоўвалі стадыён,  рыхтавалі кабінеты да рамонту. Шмат часу падлеткі праводзілі ў  агародзе: палівалі, праводзілі праполку. Праца  ў агародзе іграе важную ролю ў павышэнні якасці ведаў навучэнцаў па біялогіі, падахвочвае і развівае ў школьнікаў розныя пазнавальныя інтарэсы, фарміруе культуру сельскагаспадарчай працы.  Тут  вучні набываюць уменні і навыкі вырошчвання садавіны і  агародніны. У навучэнцаў выхоўваецца адказнасць за даручаную справу, яны прывыкаюць даводзіць пачатае да канца.  

Дзякуючы часовай летняй занятасці, падлеткі адчуваюць сябе ўдзельнікамі важных падзей школы, а значыць, грамадства ў цэлым, адчуваюць сябе  грамадзянамі сваёй краіны. У далейшым гэта  адаб’ецца на іх уменні працаваць у калектыве, выконваць грамадска карысную практычную працу ў сям’і  і на вытворчасці.

 

Галіна  Галавенка,

класны кіраўнік 9 класа ДУА «Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа»  

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио