Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордиться

Першы крок у навуку

Першы крок у навуку05 апреля 2024 — 09:35

З мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, развіцця індывідуальных асаблівасцей вучняў, выхавання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ва ўстанове адукацыі штогод праходзіць навукова-практычная канферэнцыя “Першы крок у навуку”.

У працэсе абароны пошукава-даследчых работ вучні паказалі  ўменні абгрунтаваць актуальнасць, навізну і практычную значнасць узнятай праблемы. Дэманстравалі ўменне працаваць з навуковай літаратурай, аперыраваць лінгвістычнымі і прыродазнаўчымі тэрмінамі і паняццямі. Кожны малады навуковец удала аналізаваў фактычны матэрыял, абагульняў назіранні, рабіў вывады.

Самы юны ўдзельнік канферэнцыі – Дамініка Баршчэўская, вучаніца 4 класа. Сумесна з навуковым кіраўніком Ганнай Мухай  правялі даследаванне па тэме “Гукі і шумы”.  

Вера Тарасевіч, вучаніца 5 класа, і яе кіраўнік І. М. Кандратовіч вывучалі “Выкарыстанне біялагічных прэпаратаў супраць захворванняў таматаў“.

Уладзіслаў Масько з Алінай Сазонавай распрацавалі турыстычны маршрут для жыхароў аграгарадка і гасцей Дубненшчыны.

Дар’я Табала раскрыла тэму ”Праваслаўныя каштоўнасці ў рускай літаратуры Х1Х стагоддзя: актуальнасць мінулага і сучаснага”. Дзіяна Мельнікава даследавала творчасць Віктара Карамазава. Паліна Якімчык адшукала новыя звесткі пра жыццё легендарнага лётчыка-выратавальніка Данілава А.С.

Упэўнена, што пошукава-даследчая дзейнасць стварае ўмовы для выхавання такіх маральных якасцей, як грамадзянскасць, патрыятызм, павага да гістарычнай спадчыны свайго народа, нацыянальна-культурных традыцый. І ў Год якасці робіць жыццё кожнага юнага даследчыка якасным.

Лілія ПУСЬ, дырэктар дзяржаўнай установы

адукацыі “Дубненская сярэдняя школа імя

Андрэя Сцяпанавіча Данілава”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио