Я нe зaбyдy нiкoлi
Cшыткi, пeнaлы, бyквap,
Пepшыя paдacцi ў шкoлe,
Пepшaй нacтaўнiцы твap.
Я нe зaбyдy нiкoлi
Pyкi яe, штo вялi
Hac, як пa poднaмy пoлю,
Пa нeaбcяжнaй зямлi.
Я нe зaбyдy нiкoлi
Яcныx i дoбpыx вaчэй.
Moжa, aд ix нaвaкoллe
Cтaлa шыpэй i яpчэй.
Пepшaй нacтaўнiцы cлoвы,
Дзe мнe нe здapыццa быць,
Taк, як i мaтчынy мoвy,
Heльгa нiкoлi зaбыць.
Менавіта, гэтыя словы Сяргея Грахоўскага вельмі дакладна перадаюць вобраз нашай першай настаўніцы Лідзіі Антонаўны Бубен, якая сустрэла нас на парозе новай Мілявіцкай сярэдняй школы 1 верасня 1975 года.
Перад намі была яна – святочна апранутая маладая жанчына, сярэдняга росту, з прыгожымі валасамі, вялікімі прамяністымі вачыма і зіхатлівай усмешкай. Яна сустрэла нас у школе гасцінна, неяк нават па-мацярынску, як мне цяпер падаецца. Для яе, як і для нас, першакласнікаў, гэта быў вельмі важны дзень у жыцці, які азначаў пачатак нашага сумеснага падарожжа па краіне ведаў. Клас быў па-святочнаму ўпрыгожаны. Тады мы не зусім разумелі, што такое школьнае жыццё, дружны клас, калектыў. 13 дзяўчынак з белымі бантамі ў валасах і 9 хлопчыкаў з ранцамі за плячыма прыйшлі ў школу пазнаваць розныя навукі.
Строгая, амаль заўсёды з сур'ёзным выразам твару, з гучным прыгожым голасам, але такая добрая і ласкавая, яна заўсёды магла зразумець і даць слушную параду.
Вядома, былі і слёзы, дрэнныя адзнакі, заўвагі, напэўна, як і ў любым класе. Але тыя гады былі самымі шчаслівымі момантамі ў маім жыцці. Сёння я гатова шмат разоў выказаць словы ўдзячнасці Лідзіі Антонаўне за тое, што яна змагла выхаваць у мяне чалавечыя якасці, уклала бясцэнны багаж ведаў, дапамагла набыць сапраўдных сяброў і заняць годнае месца ў калектыве.
Толькі дзякуючы маёй першай настаўніцы, я абрала прафесію настаўніка пачатковых класаў. І за трыццаць шэсць гадоў сваёй настаўніцкай працы ні разу не пашкадавала аб гэтым.
Цяпер я ўсведамляю, якая гэта складаная праца – праца Настаўніка. Мне хочацца папрасіць прабачэння ў Лідзіі Антонаўны за не вывучаныя ў вызначаны тэрмін вершы, за задачы, якія не змагла рашыць, за тое, што бегала з сябрамі на перапынку і за ўсё іншае, што, у цэлым, магло засмуціць яе, часам нават да слёз.
Антон Паўлавіч Чэхаў сказаў: «Хто не можа ўзяць ласкай, той не возьме і строгасцю». А мая першая настаўніца ўзяла і тым, і іншым. Яна змагла выканаць гэтую нялёгкую задачу – дастукацца да нашых дзіцячых сэрцаў і душаў!
Першая настаўніца – гэта другая мама, самая родная, самая пяшчотная, самая-самая… І калі можна было б вярнуцца назад у школьнае жыццё, то, несумненна, я правяла б яшчэ гады ў пачатковых класах са сваёй першай настаўніцай – любімай Лідзіяй Антонаўнай Бубен, седзячы за школьнай партай.
Валянціна КІСЛАЯ (МАРМЫШ)
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад