Работнікі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” прынялі ўдзел у абласной дабрачыннай акцыі “Перадай кнігу пажылому чалавеку”.
На днях 276 экземпляраў кніг, сярод якіх творы беларускіх, рускіх і замежных класікаў, бібліятэкары перадалі пастаяльцам Зарудаўеўскага дома сумеснага пражывання.
— Добрая і карысная кніга заўсёды ўпрыгожвала жыццё чалавека, рабіла яго цікавым і насычаным. Няхай і вам ахвяраваныя кнігі дапамогуць разнастаіць быт у гэтым доме, — пажадала пастаяльцам загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Л.І. Пакаціла, перадаючы кнігі.
А яшчэ раней работнікі раённай бібліятэкі каля 200 кніг ахвяравалі пастаяльцам ДУ “Курылавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”.
Дабрачынная акцыя працягнецца да канца года.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад