У той дзень усіх вучняў Мілявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы сабрала мерапрыемства “Да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа”. Праводзіла мерапрыемства настаўнік беларускай мовы і літаратуры Людміла Уладзіміраўна Андала. Вучням была прадэманстравана выстава кніг, праведзена цікавая гутарка, паказаны партрэты пісьменнікаў, разам з вучнямі напрыканцы выпушчана насценгазета, разгадана крыжаванка.
Пачала настаўніца свой аповед з пытання, ці ведаюць вучні, чаму 2016 год аб’яўлены Годам культуры. Гучалі розныя думкі-здагадкі, у тым ліку: мастацтва і культура дапамагае жыць, робіць жыццё больш цікавым і прыгожым; мы павінны любіць сваю родную беларускую літаратуру і традыцыі ; мы праводзім многа выстаў, адкрываем помнікі; у гэтым годзе мы адзначаем юбілеі вялікіх беларускіх пісьменнікаў.
Настаўніца падхапіла гэтую апошнюю слушную думку і расказала, што, сапраўды, у 2016 годзе мы адзначым юбілеі Элізы Ажэшкі, Г.Бураўкіна, З. Бядулі, В.Вольскага, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча, Г.Далідовіча, В.Коўтуна, К.Крапівы, Я.Лучыны, Э.Пашкевіч, І.Сіпакова, М. Чарота.
Расказ пра І.Шамякіна суправаджаўся паказам кніг пісьменніка і кароткім аповедам іх зместу”: “Злая зорка” – пра Чарнобыль і яго наступствы, “Петраград-Брэст” – пра гістарычныя падзеі, “Вялікая княгіня” – пра княжанне вялікай княгіні, “Трывожнае шчасце” – пра даваенную, ваенную і пасляваенную маладосць, “Сэрца на далоні” – пра ўрача і ваенную і пасляваенную рэчаіснасць, “Гандлярка і паэт” – пра зносіны розных па поглядах і сацыяльнаму становішчу людзей у час вайны, “Сатанінскі тур” – пра цяжкое жыццё ў 80-ыя гады 20 стагоддзя, “Зеніт” – пра змаганне зенітчыкаў, сярод якіх былі і жанчыны, з ворагам.
Многа слоў было сказана пра значэнне І.Шамякіна ў свеце прадухілення войнаў і забойстваў. Яго творчасць – гэта рэклама міру, добрых адносін, чалавечнасці.
Такім жа таленавітым і моцным быў і пісьменнік Іван Мележ. Яго “Палеская хроніка” – любімы твор многіх пакаленняў, гэта гісторыя нашага сялянства.І.Шамякін і І.Мележ змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Успомніла настаўніца і пра Дзень беларускага пісьменства, які праходзіў у 2010 годзе ў Хойніках. Тут стаіць стылізаваная скульптурная кампазіцыя: балота, ку-піны, палешукі. Выканаў яе скульптар Валерый Кандраценка да твора І.Мележа. “Людзі на балоце”.
У час мерапрыемства дзеці актыўна ўзаемадзейнічалі з настаўнікам, бо чулі па тэленавінах пра юбілеі пісьменнікаў.
А. ПАТАПОВІЧ,вучаніца 7 класа
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад