Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Пазыўныя школьнага лагера

Пазыўныя   школьнага лагера06 июля 2018 — 15:51

 

Дзейнасць лагераў – гэта ўдалы прыклад арганізацыі летняй занятасці навучэнцаў школы, клопату пра іх фізічнае і духоўнае здароўе. У час летніх канікул у Мілявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе арганізаваны і працуюць два лагеры дзённага знаходжання дзяцей: аздараўленчы лагер “Пунсовыя ветразі” пад кіраўніцтвам Л. М. Кіслай і лагер працы і адпачынку “Тандэм” пад кіраўніцтвам В. У. Пашкевіч. Іх наведваюць 29 навучэнцаў. У першыя дні работу ў лагеры пачыналі настаўнікі С. М. Асцюкевіч,
М. У. Андала. Прыгожа афармлялі памяшканні, вешалі на дошку неабходную інфармацыю, наладжвалі кантакт з дзецьмі, развучвалі дэвізы і песні.


Выхавальнікі і аднаго, і другога лагераў ствараюць усе ўмовы для цікавага адпачынку дзяцей. Тут працуе музычны цэнтр, маецца ноутбук, каляровыя алоўкі, фарбы і крэйды, шахматы, мячы, абручы. Цікава арганізаваныя мерапрыемствы збіраюць аншлагі. На свежым паветры праводзіцца ранішняя зарадка. Часам разгортвае свае старонкі кінематограф. Звычайна кожны дзень мае сваю тэматыку. Сярод мноства мерапрыемстваў, спартыўных, развіваючых, асабліва вылучаюцца тыя, якія накіраваны на выхаванне патрыятызму, любові да малой радзімы: конкурсы творчых работ “Мой родны кут, працоўная акцыя “Зберажы дрэва – здай макулатуру”, гадзіна мужнасці ў школьным музейным пакоі “Чэрвень 1941 года” і іншыя.


Асноўнае прызначэнне лагера “Пунсовыя ветразі” – гэта адпачынак, умацаванне здароўя вучняў, наладжванне зносін і сяброўскіх сувязей, набыццё самых лепшых якасцей, духоўнае развіццё навучэнцаў. Для лагера “Тандэм” галоўная задача – гэта працоўная дзейнасць. Таму навучальнай установай быў заключаны дагавор з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мастоўскага райвыканкама на 10 дзён працы навучэнцаў, потым з КСУП “Азяранскі” – на 8 дзён працы. У выніку штодзённай нарміраванай працы пад строгім наглядам выхавальнікаў – добраўпарадкаваны стадыён, вычышчана агароджа вакол школы, прыбраны парк, дагледжаны агарод і кветнікі. Многія навучэнцы ўпершыню адчулі радасць ад задавальнення, якое прыносіць фізічная праца, ад самастойна заробленых грошай. Калі выхаванцы лагера атрымлівалі зарплату, то вельмі цікава было ў іх спытацца, куды юнакі (а ў лагеры толькі хлопчыкі) пусцяць свае грошы. Вось што пачулі ў адказ: Анатоль і Віталій – на адзенне для сябе; Яўген – на прадукты для сям’і; Юра – на тэлефон; Алёша – на штодзённыя расходы; Дзіма аддасць маме і брату; Уладзік пакладзе ў асабістую скарбонку. У кожнага свой варты выбар.


У лагерах за ўнесеную загаддзя сімвалічную плату выхаванцы вельмі смачна і збалансавана харчуюцца. І за гэта вялікі дзякуй повару дзіцячага сада-сярэдняй школы Алене Міхайлаўне Нагуй.

В. ПАШКЕВІЧ,
дырэктар лагера працы і адпачынку ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс д/с-СШ»


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио