Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноСоциумДуховность

Пажаданні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на свята Божага Нараджэння і Новы год

Пажаданні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на свята Божага Нараджэння і Новы год25 декабря 2017 — 07:03

Пажаданні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на свята Божага Нараджэння і Новы год 


Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!



У святы Божага Нараджэння з глыбіні нашых сэрцаў мы ўзносім да Нябеснага Айца гімн удзячнасці і любові: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!” (Лк 2, 14) 



Езус Хрыстус прыходзіць у гэты свет, прымае чалавечую прыроду і становіцца адным з нас, каб мы паверылі, што Бог сапраўды блізка, што Яго любоў не ведае межаў і што Яго найвялікшае жаданне – адарыць нас усіх паўнатой збаўлення. 


Няхай святы Божага Нараджэння прамаўляюць да нас усёй моцай надзеі і радасці. Няхай у нашых сэрцах паселяцца мір і радасць, дабрыня і міласэрнасць, цярплівасць і чуласць. 



У гэты святочны час складаю вам, дарагія браты і сёстры, мае самыя сардэчныя віншаванні. Няхай Нованароджаны Сын Божы адорвае кожнага шчодрым благаслаўленнем, добрым здароўем і ўсялякімі патрэбнымі ласкамі. 



Запэўніваю вас усіх, дарагія дыяцэзіяне, у маёй малітве, жадаю вясёлых, радасных, поўных надзеі і аптымізму святаў Божага Нараджэння, а таксама шчаслівага, паспяховага, багатага Божым благаслаўленнем Новага 2018 года! 
 

 
З пастырскім бласлаўленнем, Аляксандр Кашкевіч, біскуп Гродзенскі

Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио