30 мая 2015 года ў 15 гадзін на адкрытай канцэртнай пляцоўцы каля стадыёна “Нёман” адбудзецца гала-канцэрт удзельнікаў праекта па падтрымцы юных вакалістаў “Звонкая раніца” і зорак беларускай эстрады.
На сцэне выступяць Іна Афанасьева і група “Дразды”, Вольга Шамархан, а таксама госці свята з Гродна і Магілёва, Шчучына і Слоніма Гродзенскай вобласці, Наваполацка і Талачына Віцебскай воласці, Горак і Касцюковічаў Магілёўскай вобласці, Хойнікаў і Петрыкава Гомельскай вобласці.
Не застануцца ўбаку выкананаўцы і творчыя калектывы Мастоўскага раёна: Юлія Кузняцова, Вікторыя Гурыновіч, Вольга Маісеенка, Ірына Сідар, Кацярына Сакалова, Марына Вантроба, танцавальны калектыў “Сузор’е”.
Намеснік галоўнага рэдактара ўстановы “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” Уладзімір Фалалееў.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад