24 кастрычніка прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на базе Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў.
У ім прымалі ўдзел намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко, намеснікі старшыняў іншых абласных выканаўчых камітэтаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, члены калегіі, кіраўнікі абласных аб’яднанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і падначаленых ім прадпрыемстваў, першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Сяргей Мядзвецкас і старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Сарасек.
![86b57f3852c717594b8e7fc09586feee.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/d22/d22096d66db2c7ddcf17d1390d40fe04.jpg)
Адкрываючы гэта мерапрыемства ў Смаргонскім РУП “ЖКГ”, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі нашай краіны Аляксандр Церахаў адзначыў, што на разгляд вылучаны два пытанні. Першае тычыцца выканання дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”, другое – запазычанасці і стану разлікаў за пастаўляемыя жыллёва-камунальныя паслугі.
Згодна з планам правядзення выязнога пасяджэння калегіі міністэрства ЖКГ удзельнікі гэтага мерапрыемства наведалі два камунальныя аб’екты ў Смаргонскім раёне. Спачатку пляцоўку для раздзельнага збору бытавых адходаў у горадзе, паблізу гасцініцы, дзе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай расказаў аб тым, як праводзіцца ліквідацыя міні-палігонаў у сельскай мясцовасці, і жыхары заключаюць дагаворы з ЖКГ на вываз бытавых адходаў з населеных пунктаў, як нарыхтоўваюцца другасныя матэрыяльныя рэсурсы.
![a019b6bca34a4aeb98f422faa259b47a.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/f64/f649e72569b70ba4ee10d95c6d72e005.jpg)
У Асінаўшчызне была паказана кацельня, дзе выкарыстоўваюцца электракатлы. Як адзначыў галоўны інжынер РУП “ЖКГ” Аляксей Гакуць, да яе рэканструкцыі ў якасці паліва выкарыстоўваўся прыродны газ, таму работа гэтага камунальнага аб’екта была неэфектыўнай. Пры выкарыстанні электракатлоў падагрэў вады ажыццяўляецца ноччу, калі больш нізкі тарыф на электрычную энергію.
У Ашмянскім раёне ўдзельнікі калегіі наведалі 3 камунальныя аб’екты, пасля чаго бліжэй да заканчэння працоўнага дня прайшло пленарнае пасяджэнне, на якім былі падведзены вынікі работы падраздзяленняў ЖКГ.
![99b59be8f3864b6244d0d8721460a82a.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/322/3223e5a15f2a07282c3853413ec85a73.jpg)
![cb6369cd04a85748c188baa89784f0ca.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/5eb/5ebb2e5978bb79fd9f4c6202f648a39a.jpg)
![0011b30fd20af23f0499805c5c085654.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/8b5/8b5d4156d711ed064a918e5889e778be.jpg)
![10ef775b4217f80dcd12c5db6da325a5.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/00a/00a583e99ef078db5a6230b39f3e4b6d.jpg)
![28e9bdc85489b82271ecf71e914d32f6.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/600/6004bef63a121e3a6409104eb5695ddc.jpg)
![82ad2347d0c41465bf3d18f077bba794.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/958/958adbdbc8cd889dfb629fd4be330e70.jpg)
![2fcd70d5066e58923a2933684f7d298d.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/25e/25eac8ace677e087a60ac9beb81fdc06.jpg)
![93fe6686700a9558d63190c087bf689a.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/d6b/d6b41d7cb034edc1a96c0eb6f9ad93d2.jpg)