Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНаш край

Пастараліся юныя лесаводы

Пастараліся  юныя лесаводы19 октября 2015 — 10:00

 На працягу двух дзён члены школьнага лясніцтва “Абаронцы лесу”, што  створана і дзейнічае пры Пескаўскай школе, на чале з  майстрам лесу Пескаўскага лясніцтва Генадзям Антонавічам Лысюком, кіраўніком лясніцтва настаўніцай Тамарай Раманаўнай Рагацэвіч і   юным ляснічым вучаніцай 11 класа  Анжэлікай Мацейчык  актыўна ўдзельнічалі ў рэспубліканскай акцыі “Чысты лес”.

  Рабяты  за два дні  ачысцілі ад смецця і ламачча 35 гектараў лясных угоддзяў. Асаблівую  ўвагу надавалі навядзенню парадку ў прыдарожных лясах.

   --Рабяты   навялі парадак у лясных масівах уздоўж дарог Пескі-Масты Левыя і Пескі -Рагозніцкі крухмальны завод, а таксама ачысцілі ад  смецця  лес, які знаходзіцца непадалёку  вёскі. Рабяты  былі прыемна  ўражаны, што сёлета смецця ў  лясах   аказалася менш, чым летась.  Радуе той факт, што  адпачываючы ў лесе, некаторыя з нас  сталі паводзіць  цывілізавана і акуратна,-- задаволена работай рабят у час акцыі “Чысты лес”Тамара Раманаўна Рагацэвіч.

   У акцыі “Чысты лес” таксама  ўдзельнічалі  ўсе леснікі Пескаўскага лясніцтва.                                                                     

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио