Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памяти76 лет Гродненской областиГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Паспяхова выступілі ветэранскія харавыя калектывы Мастоўшчыны на абласным фестывалі

Паспяхова выступілі ветэранскія харавыя калектывы Мастоўшчыны на абласным фестывалі20 марта 2019 — 09:23

Штогод абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” прадстаўляе ўнікальную магчымасць людзям “залатога” ўзросту прадэманстраваць свае таленты і абмяняцца творчым вопытам. Сёлетні фестываль быў юбілейным, 25-м па ліку, а па тэматыцы прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі і 75-годдзю Гродзенскай вобласці.

Пастаяннымі ўдзельнікамі фестывалю з’яўляюцца і два калектывы Мастоўшчыны – гэта народны мужчынскі хор пад кіраўніцтвам Аляксандра Коцкі і народны хор ветэранаў вайны і працы “Надзея” пад кіраўніцтвам Ірыны Содаль.

– Для нашага калектыву фестываль – гэта своеасаблівая творчая справаздача, да якой мы рыхтуем новую праграму, арыгінальныя канцэртныя нумары, – расказвае мастацкі кіраўнік хора “Надзея” Ірына Содаль. – Сёлета мы прадставілі на суд гледачоў і журы некалькі песень патрыятычнай тэматыкі. Саліравалі Анатоль Астапенка і Рыгор Левін. Выступленне калектыву мела шчырую падтрымку ў выглядзе дружных апладысментаў.

Трэба сказаць, што цёплы прыём быў забяспечаны і народнаму мужчынскаму хору, яго салістам Віктару Зубіку і Аляксандру Швяцову, а таксама маладой змене – Аляксандру Вітовічу і Дзмітрыю Добруку, чыё яркае выступленне запомнілася ўсім. І тое, што побач з ветэранамі аб веры, любові, надзеі і родным краі спяваюць і маладыя, гаворыць аб папулярнасці фестывалю і ветэранскай творчасці, якая знаходзіць водгук у маладога пакалення.

Дамоў нашы землякі вярталіся з добрым настроем, дыпломамі лаўрэатаў “За духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду песні і актыўны ўдзел у абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў” і шматлікімі падарункамі. Імі ад аргкамітэта і абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму былі адзначаны салісты мужчынскага хору і кіраўнік інструментальнай групы хору “Надзея” Людміла Касач.

У тэму

Многія гады аддаюць свае сэрцы песні, а душы – музыцы прадстаўнікі ветэранскіх харавых калектываў Мастоўшчыны. Некаторыя дзеляцца са слухачамі сваёй творчасцю з часу іх заснавання. Дарэчы, афіцыйна датай стварэння мужчынскага хору лічыцца 1966 год, а ў 1977-м калектыў атрымаў званне народнага. Гістарычным адлікам дзейнасці хору ветэранаў “Надзея” з’яўляецца 1985 год. Праз пяць гадоў ён стаў народным.

Н. ШЭЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио