
Школа ў жыцці кожнага чалавека займае пачэснае месца і з’яўляеца падмуркам у жыцці. Бо, менавіта ў школе фарміруецца асоба, якая здольна ў далейшым працягваць навучанне, працаваць на карысць дзяржаве, праявіць усе свае лепшыя рысы ў адносінах з сябрамі, калегамі. Усяму гэтаму вучыць нас школа, яна дае нам трывалыя веды, рознабакова развівае і дае магчымасць раскрыць свае здольнасці кожнаму вучню.
Ці даўно школьную cцэну займалі нашы юнакі, калі мы ўсе разам выбіралі містара – 2025, а ўжо новае свята – свята прыгажосці, жаноцкасці, маладосці, кветак і вясны. І на чырвонай дарожцы прыгожая палова чалавецтва – нашы непаўторныя дзяўчынкі. Школьная зала ператварылася ў сапраўднае мадэльнае агенцтва, дзе па падыуму адна за другой выходзілі нашы прыгажуні. Ролю вядчых ўзялі на сябе нашы юнакі Пась Давід, Дораш Даніла і наш містар Кіжанцаў Анатолій. У склад шаноўнага журы ўвайшлі нашы настаўнікі-мужчыны Русак Аляксандр Аляксандравіч, Шэлястовіч Аляксандр Аляксеевіч, вучань 11 класа, член маладзёжнага парламента Пчольнік Уладзіслаў і дырэктар школы Мармыш Валянціна Аляксандраўна.
У зале прысутнічалі мамы і бабулі, настаўнікі і вучні. Гучала музыка, панавала атмасфера падтрымкі, узаемавыручкі і, вядома, спаборніцтва. Дзяўчынкам былі прапанаваны наступныя конкурсы: візітная картка “Дзяўчынка з часопіса”, “Гаспадынька”, “Пісьмо ў армію”, “Белы танец”, “Я ведаю”, мадэлі адзення па намінацыях “Школьная форма”, “Спартыўны стыль”, “Вячэрні вобраз”, “Авангардная мода”. Усе канкурсанткі падрыхтаваліся належным чынам. Упэўнена ішлі да мэты- перамагчы. Усе паказалі свае моцныя бакі: інтэлектуальныя здольнасці, уменне пісаць пісьмо, кружыцца ў вальсе і выйсці ў вячэрнім вобразе. Цікава, прыгожа, непаўторна працягвалася конкурсная праграма. Журы было складана ацэньваць уменні і майстэрствы дзяўчынак. Усе імкнуліся стаць пераможцамі і атрымаць вышэйшы тытул “Міс школы – 2025”. Але конкурс на тое і конкурс каб вызначыць мацнейшага. Па выніках усіх выпрабаванняў найбольшы лік балаў атрымала Боцька Лізавета, вучаніца 11 класа, яна і стала “Міс школы – 2025”. Настаўнікі школы ведаюць Лізу як мэтанакіраваную, працалюбівую, дапытлівую, адказную, таленавітую, актыўную і творчую асобу. Ні адно свята не прайшло без яе ўдзелу.
Усе дзяўчынкі сталі пераможцамі ў сваіх намінацыях: міс “абаяльнасць” атрымала Кузняцова Дар’я, міс “стыль” стала Батракова Дар’я, міс “ветлівасць” – Лахач Кацярына, міс “арыгінальнасць”- Корец Сняжана, міс “рамантыка” – Гульба Кацярына, міс”сціпласць” – Аніперка Вікторыя”, віцэ-міс -2025 стала Сутырка Надзея.
Многа хвалюючых і прыемных момантаў было падчас свята. Адзін з іх – пераемнасць пакаленняў. Вучні пачатковых класаў, дзяўчынкі -прыгажуні таксама выйшлі на чырвоную дарожку. Гучала песня “Маленькая страна”, а “дэфіле” як сапраўдныя модніцы трымалі самыя непасрэдныя, самыя маленькія вучаніцы школы. Так многа прыгажосці на адной cцэне ў адзін дзень! Дзяўчынкі таксама атрымалі лісты-падзякі і магчымасць зрабіць фотаздымак з сапраўднай міс школы. Ведаем, што з вучнямі была праведзена вялікая падрыхтоўчая праца. Але свята атрымалася і настаўнікі, бацькі і вучні гаворым “дзякуй” педагогу -арганізатару школы Русак Алене Іосіфаўне і музычнаму кіраўніку Гарбацэвіч Ірыне Аляксандраўне.
Рэгіна Дравіца,
настаўнік дзяржаўнай
установы адукацыі
Азёркаўская сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад