
Шчырым словам і добрай песняй віталі артысты Зарудаўеўскага і Пескаўскага сельскіх клубаў жыхароў аграгарадка Зарудаўе. Тут у мінулыя выхадныя ладзіўся канцэрт з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Большасць жыхароў Зарудаўя – гэта былыя ці цяперашнія працаўнікі сель-скай гаспадаркі. Па вялікім рахунку, гэта яны ў ліку іншых забяспечваюць нас хлебам і гароднінай, мясам і малаком, рыбай і птушкай, ягадамі і садавіной – усім тым, што неабходна для жыцця. Аддаючы даніну павагі і пашаны за іх самаадданую працу, і гучалі ў мясцовым клубе словы падзякі і найлепшых пажаданняў.
Цікавую і разнастайную канцэртную праграму для вяскоўцаў падрыхтавалі загадчыца Зарудаўеўскага сельскага клуба Н.А. Чубрык, акампаніятар А. Кантар, салісткі А. Засценчык, Н. Ра-дзінская, В. Кейка і мясцовыя дзеці.
—Канцэрт пакінуў добрыя ўражанні. Вялікі дзякуй арганізатарам і выканаўцам, — выказала падзяку ад імя аднавяскоўцаў В.М. Рудзяк.
Н.СВЯТЛОВА
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад