Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньПроисшествия и безопасностьБудни прокуратурыНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Геноцид белорусского народа

Памяць, якая не мае забыцця

Памяць, якая не мае забыцця25 октября 2023 — 16:26

20 кастрычніка 2023 года ў Лунненскай сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета адбылася дыялогавая пляцоўка “Памяць, якая не мае забыцця”. На мерапрыемства былі запрошаны старшы памочнік пракурора Мастоўскага раёна Арына Войцюль, старшыня Лунненскага выканаўчага камітэта Вольга Каранеўская, старшыня Лунненскай першаснай ветэранскай арганізацыі Марыя Паўшок, малалетні вязень фашысцкіх канцлагераў Станіслаў Дубіцкі разам са сваёй жонкай Валянцінай Аляксандраўнай.  На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 8-11класаў і настаўнікі Лунненскай сярэдняй школы.

Распачалі мерапрыемства вядучыя, якія расказалі прысутным, як важна ведаць гісторыю свайго народа і захоўваць памяць аб тых стратах, якія панёс наш народ на працягу свайго існавання. Далей слова ўзяла Арына Войцюль, якая вельмі грунтоўна распавяла аб праведзенай рабоце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па фактах генацыду беларускага народа.

Яна адзначыла: “Палітыка фашысцкай Германіі па ліквідацыі беларускага народа ўключала ў сябе стварэнне месцаў прымусовага ўтрымання людзей з прымяненнем катаванняў і стварэння нечалавечых умоў знаходжання там, вываз людзей на тэрыторыю Германіі для прымусовай працы. Пры гэтым дзеці раздзяляліся  з бацькамі і, як правіла, ужо больш ніколі не бачыліся. Акрамя таго, у Германію адпраўляліся  харчовыя рэсурсы, прыродныя багацці, прамысловая прадукцыя, музейныя экспанаты, творы мастацтва, асабістыя рэчы грамадзян і нш.

На тэрыторыі Беларусі было арганізавана звыш 260 канцэнтрацыйных лагераў, дзе былі створаны жудасныя ўмовы для існавання людзей, што прыводзіла да масавай іх гібелі. Сумную вядомасць атрымалі такія месцы масавага знішчэння людзей, як лагер смерці “Трасцянец” (самы вялікі на ўсёй захопленай савецкай тэрыторыі, у ім загінула 546 тысяч чалавек), Мінскае гета (знішчана 105 тысяч жыхароў яўрэйскага паходжання), Азарычскі лагер смерці ў Гомельскай вобласці (забіта некалькі дзясяткаў тысяч чалавек з прымяненнем біялагічнай зброі), канцлагер “Калдычава” ў Брэсцкай вобласці (знішчана 22 тысячы чалавек) і інш. У ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ўстанаўліваецца многа раней невядомых фактаў масавага знішчэння нацысцкімі злачынцамі грамадзянскага насельніцтва Беларусі”.

Пасля выступлення Арына Войцюль перадала ў народны музей баявой славы кнігу “Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці” пад рэдакцыяй генеральнага пракурора Беларусі, доктара юрыдычных навук Андрэя Шведа.

Валянціна Аляксандраўна Дубіцкая, жонка малалетняга вязня Станіслава Пятровіча Дубіцкага, у пацвярджэнне фактаў, пра якія расказвала старшы памочнік пракурора, распавяла страшную гісторыю пра нараджэнне свайго мужа ў жудасных умовах кацлагера ў Германіі. Яго маці пасля цяжкай працы ўдзень нарадзіла ноччу дзіця, потым зноў працавала цэлы дзень, нягледзячы на кровацячэнне, як потым дзіця хавалі ў нейкіх брудных анучах у вадаправоднай трубе і кармілі змочаным у вадзе хлебам, загорнутым у анучку.

А Марыя Іванаўна Паўшок распавяла пра свайго бацьку, вязня канцэнтрацыйнага лагера Асвенцім, якому цудам удалося выжыць у тых страшных і бесчалавечных умовах. Расказала, як цяжка было жыць у пасляваенны час, як бацька часта хварэў, таму што падарваў сваё здароўе, калі знаходзіўся ў лагеры смерці. У заключэнні пажадала ўсім ніколі не забываць аб тым, што толькі праца на дабрабыт нашай краіны зробіць нас дужымі і незалежнымі.

Потым выступіла старшыня Лунненскага выканаўчага камітэта Вольга Анатольеўна Каранеўская, якая расказала пра тую вялікую працу, што праводзіцца ў Лунненскім сельскім Савеце па захаванні і добраўпарадкаванні памятных месц, прысвечаных загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вольга Анатольеўна пажадала ўсім прысутным мірнага неба над галавой, прызвала вучняў да падрабязнага вывучэння гісторыі сваёй краіны і да захавання памяці аб страшных наступствах Вялікай Айчыннай вайны.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, кіраўнік народнага музея баявой славы Ларыса Уладзіміраўна Эйсмант пазнаёміла ўсіх прысутных з праектам “Нельга забыць! Нельга маўчаць!”, які быў рэалізаваны ў мінулым навучальным годзе ў шосты школьны дзень. Дадзены праект быў накіраваны на захаванне гістарычнай памяці аб вайне. У выніку праведзенай работы была адкрыта экспазіцыя “Нельза зразумець! Нельга дапусціць! Нельга апраўдаць!”, прысвечаная генацыду беларускага народа.

Першая частка экспазіцыі распавядае пра лёс жыхароў Лунна яўрэйскага паходжання, якіх у лістападзе 1941 года сагналі ў гета, а ў лістападзе 1942 года вывезлі з Лунна ў канцлагер“Асвенцім”, у якім знішчылі 1549 чалавек. Удалося выжыць толькі 15 яўрэям.

Другая частка – пра спаленую вёску Княжаводцы. Свае ўспаміны ў лісце да лунненскіх школьнікаў занатавала былая жыхарка Княжаводцаў Барадаўка  Валянціна, якая цудам засталася ў жывых.

Трэцяя частка – лёс нашых землякоў, адпраўленых на прымусовыя работы ў Германію. На стэндзе прадстаўлены ўспаміны малалетніх вязняў  фашысцкіх канцлагераў, дзяцей вайны. 

З вялікай цікавасцю выслухалі вучні Ілью Базарскага, які пазнаёміў усіх з самай цікавай старонкай свайго апошняга школьнага лета. Ілья прадстаўляў Гродзенскую вобласць, Мастоўскі раён і нашу школу ў міжнародным культурна-адукацыйным праекце “Поезд памяці”.

Вынікі дыялогавай пляцоўкі падвёў вядучы і пажадаў усім мірнага неба над галавой, здароўя, захавання памяці аб мінулым, каб не дапускаць памылак ў будучым. Напрыканцы мерапрыемства прагучала песня  “Памяць” у выкананні музычнага кіраўніка школы Ірыны Сідар.

Алена ЛУКА,

класны кіраўнік 9 класа

Лунненскай сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио