Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордитьсяГод качестваГод мира и созидания

Памяць аб герою - у назве школы

Памяць аб герою - у назве школы11 октября 2023 — 08:15

Напярэдадні Дня народнага адзінства дзяржаўнай установе адукацыі “Дубненская сярэдняя школа” прысвоена імя Андрэя Сцяпанавіча Данілава –  грамадзяніна, удастоенага вышэйшых дзяржаўных узнагарод за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Якім быў шлях да знакамітай падзеі? Карпатлівым і штодзённым. Членамі клуба “Патрыёт” дасканала вывучалася і ўдакладнялася біяграфія героя.

Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Мікалай Малчанаў  разам з выхаванцамі ўстанавілі, што Данілаў Андрэй Сцяпанавіч нарадзіўся 4 лістапада 1910 года ў вёсцы Вяжля Аткарскага раёна Саратаўскай вобласці. З’яўляўся членам Камуністычнай партыі Савецкага Саюза з 1932 года. Закончыў Арэнбургскую школу лётчыкаў і служыў у эскадрыллі “Ультыматум” Гомельскай штурмавой авіябрыгады. У 1939 годзе ўдзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі ў якасці камандзіра звяна штурмавой авіябрыгады. Ужо ў пачатку вайны адзін з першых здзейсніў таран варожага самалёта. У баі  лётчык быў цяжка паранены, але пасадзіў самалёт у густую рунь. У палку палічылі Данілава загінуўшым. А 9 ліпеня 1941 года саслужыўцы Данілава прачыталі ў газетах Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні Данілава ордэнам Леніна пасмяротна. На самай жа справе Данілаў не загінуў. Яго, параненага і акрываўленага, выцягнулі з самалёта жыхары в. Чарлёна Сцепаніда Сцяпанаўна Гурбік і Іван Андрэевіч Лапа. Савецкія патрыёты перавязвалі раны параненаму, даглядалі лётчыка, затым перадалі яго санітарнаму батальёну адной з частак Чырвонай Арміі. На наступны дзень у вёску Чарлёна прыйшлі немцы, гітлераўцы па хатах шукалі савецкага лётчыка. А калі лётчыка не знайшлі, расстралялі Івана Лапу і яшчэ пяць жыхароў, якія дапамагалі раненаму.

А. С. Данілаў пасля хваробы вярнуўся ў свой полк. Да 7 сакавіка 1942 года ён быў намеснікам па палітычнай частцы 18-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка. У ліпені 1943 года падпалкоўнік А. С. Данілаў прызначаны камандзірам 168-га знішчальнага авіяцынага палка 303-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі 1-й Паветранай Арміі Заходняга фронту. Ваяваў на Ленінградскім, Волхаўскім і 3-м Беларускім франтах. Змагаўся на Курскай дузе, у эскадрыллі “Нармандыя – Нёман”, удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшы, у штурме Берліна. Усяго за гады Вялікай Айчыннай вайны здзейсніў 134 баявыя вылеты.

 Пасля вайны А. С. Данілаў жыў у горадзе Аткарску (Саратаўская вобласць), працаваў ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі. Вуліца ў г.Аткарск носіць яго імя. У парку-музеі ўстаноўлены бюст героя. Яго імем названа вуліца ў г. Гродна.

За мужнасць, патрыятызм, дасягненні ў працы, баявых і грамадскіх справах 1 ліпеня 1964 года А. С. Данілаву прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Гродна”. У 1968 годзе ўнесены ў Кнігу народнай славы г. Гродна”. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонага Знамені, Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, медалём “За Перамогу над Японіяй”, дзесяццю медалямі. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ёсць стэнд, прысвечаны лётчыку Данілаву, захоўваецца гадзіннік (ляжаў у нагрудным кішэні), які выратаваў жыццё герою.

Чырвонай стужкай грамадзянска-патрыятычнага выхавання ва ўстанове адукацыі стала работа вакол імя легендарнага лётчыка. Членамі гісторыка-краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам Таццяны Вялічкі наладжана перапіска з пляменніцай Данілава – Галінай Маславай і яе дачкой Верай Генадзьеўнай, якія пражываюць у г. Аткарску. Арганізавана ўзаемадзеянне з музеем Баявой Славы сярэдняй школы №3  імя Героя Савецкага Саюза В. С. Антонава г. Аткарска.

У ходзе пошукавай работы навучэнцы і кіраўнік музея Таццяна Вялічка даследавалі гераічны шлях А. С. Данілава: вывучалі матэрыялы са школьнага музея, Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, архіўныя дакументы, матэрыялы інтэрнэт-рэсурсаў. Рыхтуюць да абароны даследчую работу “Шляхам героя”.

Навучэнцы прымаюць удзел у выхаваўчых мерапрыемствах, якія ўшаноўваюць памяць лётчыка-знішальніка А. С. Данілава.

Ініцыятыва савета старшакласнікаў аб прысваенні школе ганаровага імя А. С. Данілава была паспяхова падтрымана Мастоўскай раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, педагагічнымі работнікамі ўстановы  і законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў.

Мы спадзяёмся, што прысваенне школе імя А.С. Данілава будзе садзейнічаць не толькі ўшанаванню памяці чалавека, які здзейсніў гераічны ўчынак у першы дзень Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Дубненскага сельскага Савета, але і служыць маральным прыкладам для падрастаючага пакалення, эталонам духоўнага, грамадзянскага і патрыятычнага стаўлення асобы.

Таіса БУТЭНКА, 

намеснік дырэктара

ДУА “Дубненская сярэдняя школа імя А.С. Данілава”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио