5-6 кастрычніка 2013г. члены клуба “Крылаты дазор” Лунненскай СШ, узброіўшыся біноклем, блакнотамі, ручкамі, вызначальнікамі, выйшлі на прыроду і праводзілі назіранні за птушкамі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Восеньскія назіранні за птушкамі”. Яны адзначалі ўсіх птушак, якія сустракаліся. Дзеці ўбачылі і пачулі галасы палявых вераб’ёў, палявых свірстуноў, качак-крыжанак, крумкачоў, вялікіх сініц, белых плісак, шэрую чаплю, сарок. Усяго дзеці налічылі 11 відаў птушак.Вызначыўшы віды птушак і іх колькасць, інфармацыю перадалі ў грамадскую арганізацыю “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Найбольш актыўнымі назіральнікамі за птушкамі былі Аляксей Рамашка, Вікторыя Язерская, Кара-ліна Эйсмант, Рыма Аляшкевіч, Ганна Скварада, Ангеліна Яцэвіч. Дзеці атрымалі добры настрой і шмат уражанняў ад убачанага. З мэтай зберажэння разнастайнасці відаў птушак нашай мясцовасці такія назіранні вельмі важныя для нас .
Удзельнікі праекта “Зялёныя школы” Лунненскай СШ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад