Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Пакуль жывём – помнім

Пакуль жывём – помнім03 апреля 2026 — 13:06

Вясеннія канікулы прамільгнулі як адзін дзень. Спрыялі гэтаму цудоўнае надвор’е і насычаны карыснымі і цікавымі справамі лагер “Дубнянка”, які сабраў няўрымслівых школьнікаў у ДУА “Дубненская сярэдняя школа імя А. С. Данілава”.

Найбольш запамінальнай для нашых выхаванцаў стала экскурсія ў г. Ваўкавыск і мемарыяльны комплекс Шавулічы Ваўкавыскага раёна. Ва ўсіх яшчэ балелі сэрцы пасля ўражлівага мітынга-рэквіяма ў Княжаводцах, у якім прымалі ўдзел 22 сакавіка, болем адгукаўся Хатынскі звон пасля адзіных урокаў, праведзеных у кожным класе. Падчас гэтых мерапрыемстваў шмат было сказана і пачута пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аднак гэтая трагічная старонка лёсу нашай краіны штораз уражлівае мацней і мацней…

 Шавулічы сустрэлі нас  моцным парывістым ветрам, быццам крычалі: “Людзі, паглядзіце, што стала з намі! Якая прыгожая мясціна стала нашай агульнай магілай! Не дайце фашызму паўтарыцца!”

Сцішаныя і ўражаныя, вярталіся нашы выхаванцы дадому. Яны ў чарговы раз пераканаліся, што кожная пядзя нашай зямлі паліта крывёю нявінных ахвяр, што наш святы абавязак – помніць пра гэта, каб не дапусціць вайны на сваёй зямлі.

Ганна МУХА, кіраўнік выхаваўча-аздараўленчага

 лагера “Дубнянка”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты