Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиСлавянский базар в Витебске-2023Год исторической памятиКультураСоциумОбщественная жизньНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Падвойныя дываны з Гудзевіч захапілі гасцей “Славянскага базару” у Віцебску

Падвойныя дываны з Гудзевіч захапілі гасцей “Славянскага базару” у Віцебску20 июля 2022 — 13:50

З 14 па 17 ліпеня работнікі УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” прынялі ўдзел у рабоце тэматычнай пляцоўкі “Гонар нацыі”, якую прадстаўляла Гродзенская вобласць на XXXI Міжнародным фестывалі “Славянскі базар у Віцебску”.

На пляцоўцы быў прадэманстраваны наш беларускі лён і яго вытворчасць, а таксама рамяство нашых продкаў, якое мае сваю багатую гісторыю – розныя віды ткацтва.

Наша ўстанова для ўвагі наведвальнікаў прапанавала выставу падвойных дываноў, выкананых складанай тэхнікай ткацтва, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Адраджальніцай гэтай тэхналогіі з’яўляецца народны майстар Беларусі – Вера Ігнатаўна Белакоз. Работы Веры Ігнатаўны захаплялі і здзіўлялі не толькі беларусаў, але і гасцей свята з іншых краін. Для ўсіх жадаючых быў прапанаваны майстар-клас па ткацтву на невялікіх, ручных кроснах. Хочацца сказаць, што паспрабаваць свае сілы ў гэтым відзе народнага самадзейнага мастацтва было нямала: і дарослыя,  і дзеці з ахвотай садзіліся за кросны.

Работа прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці была адзначана дыпломам ІІ ступені  ў намінацыі “Лепшая тэматычная пляцоўка”.

Служба інфармацыі газеты “Зара над Нёманам”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио