Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныЭкономикаСтроительство, ЖКХБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНаш край

Падвесны мост у Мастах будуць рамантаваць да лета

Падвесны мост  у Мастах будуць рамантаваць  да лета31 января 2019 — 15:12

22 студзеня быў закрыты для праходу падвесны мост праз раку Нёман у Мастах. Рамонтныя работы працягнуцца да 1 чэрвеня 2019 года.

Аб гэтым рэдакцыі паведамілі ў райвыканкаме.

У мінулым годзе наш пешаходны падвесны мост быў абследаваны спецыялізаванай арганізацыяй – унітарным прадпрыемствам “Інстытут Гроднаграмадзянпраект”. Спецыялісты прыйшлі да высновы, што неабходна замяніць драўляны насціл, і выдалі адпаведнае тэхнічнае заключэнне. Рух пешаходаў па мосце павінен быць спынены. Камунальнікі вывесілі спецыяльны аншлаг, які інфармуе аб гэтым гараджан. Рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на рамонт маста. Калі яна будзе зроблена і  наступіць  спрыяльнае надвор’е, пачнецца рамонт маста. Для гэтага патрабуецца пэўны час, бо аб’ём работ тут даволі значны. Плануецца, што падвесны мост будзе закрыты з 22.01.2019 па 01.06. 2019 года.

Адзначым, што гэты мост – візітная картка нашага горада. Ён самы доўгі ў Беларусі – каля 200 метраў. Пабудаваны быў зімой 1971-1972 года калектывам мастоўскіх дрэваапрацоўшчыкаў пад кіраўніцтвам Яўгена Радкевіча, аб чым напамінае памятны знак, які знаходзіцца побач.

У 1995 годзе была зроблена рэканструкцыя маста. Тады замянілі драўляны насціл, памянялі трасы, зрабілі новыя поручні. Па гарызанталі ён стаў роўным, як страла.

У 2011 годзе мост быў адрамантаваны. У сувязі з тым, што ён актыўна выкарыстоўваецца: мастаўчане любяць па ім хадзіць у рэкрэацыйную зону ў левабярэжжа, дзе таксама знаходзіцца гарадскі пляж, насціл маста, выраблены з дошак, стаў патрабаваць рамонту. Летам ён зноў будзе радаваць гараджан.

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара

При использовании авторских материалов гиперссылка на сайт www.mosty-zara.by обязательна.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио