На жаль, ніхто з удзельнікаў віктарыны не даў правільных адказаў на ўсе пятнаццаць пытанняў анлайн-віктарыны. Памылкі былі дапушчаны ў адказах наконт таго, хто ўжо на пяты дзень Вялікай Айчыннай вайны стварыў адзін з першых партызанскіх атрадаў. Гэта, калі хто запамятаваў, Васілій Корж.
Некаторыя памыліліся і ў пытанні пра першую ў гісторыі суверэннай Беларусі жанчыну, якая ўдастоена звання “Герой Беларусі”. Гэта наша знакамітая і тытулаваная спартсменка Дар’я Домрачава.
Недакладнасці былі дапушчаны і ў пытанні хто з’яўляецца аўтарам тэксту Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Як адказала большасць удзельнікаў віктарыны, гэта Міхась Клімковіч.
Так як ніхто з мастаўчан не адказаў на ўсе пытанні віктарыны, супер-прыз застаецца ў рэдакцыі. Аднак мы вырашылі адзначыць памятнымі сувенірамі тых удзельнікаў, што даслалі свае адказы першымі, на працягу першых сутак ад моманту аб’яўлення віктарыны. Гэта Арына Галавач, Наталля Сакута, Кацярына Якімчык і Ксенія Собаль.
Чакаем названых аўтараў у нас у рэдакцыі на працягу бягучага і наступнага тыдняў і дзякуем усім, хто прыняў удзел у віктарыне. Спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва.
Служба інфармацыі газеты “Зара над Нёманам”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад