Так называецца выстаўка-продаж, прымеркаваная да Дня закаханых і арганізаваная майстрамі раённага цэнтра рамёстваў. Каля сотні работ плануюць яны падрыхтаваць на выстаўку. Яна адкрыецца ў цэнтры ў пачатку лютага і працягнецца да чатырнаццатага лютага.
Прыкладна столькі ж сувеніраў было падрыхтавана і прададзена ў цэнтры на выстаўцы “Навагоднія і калядныя ўзоры” падчас мінулых свят.
Жанна Новік, Таццяна Вангул, Юлія Карповіч зараз заняты падрыхтоўкай работ на выстаўку “Падарыце сэрца каханай”. Сярод сувеніраў -- прыгожыя экс-клюзіўныя лялькі з тэкстылю, анёлы і, вядома ж, традыцыйныя “сэрцы”, якія прынята дарыць закаханым. Калі вы хочаце парадаваць сваіх блізкіх і каханых арыгінальным падарункам, заходзьце ў цэнтр і выбірайце незвычайны падарунак!
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад