Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультура

Падары настрой

Падары настрой14 января 2019 — 13:20

10 снежня пачаў свой старт цягнік “Падары настрой” Дяржаўнай установы адукацыі “Рагозніцкая сярэдняя школа”. Спачатку гэта была акцыя “Нашы дзеці”, навучэнцы  ў фае школы дружна і аператыўна падрыхтавалі вырабы-падарункі з якімі адправіліся па аграгарадку  В. Рагозніца вішаваць з надыходзячымі святамі дзіцячы сад, адзінокіх і прыстарэлых. Затым 26 снежня з абрадам “Калядкі” наведалі пачтовае аддзяленне, мясцовы магазін, дзіцячы сад і таксама жыхароў з такімі словамі:

Перш чым нам калядаваць,

Прыйдзецца папрацаваць,

Трошкі гаспадароў  павесяліць,

Каб гасцінцы зарабіць.

Лічылася, што калядаванне забяспечвала гаспадарам высокі ўраджай у полі і агародзе, прыплод жывёлы і агульны дабрабыт у доме. Таму каляднікі імкнуліся абыйсці ўсе дамы. Выключэнне рабілася толькі для тых дамоў, дзе ў нядаўні час хто-небудзь памёр, - там звычайна не калядавалі. Па традыцыі, каляднікі ішлі па вёсцы з захаду на ўсход, а ў горнай мясцовасці - з ніжняга краю сяла ўверх, каб гэтак жа квітнеў і ішоў  у гару гаспадарчы дабрабыт у наведвальных імі дамах. Акрамя таго, існавала павер'е, што абыходы каляднікамі выганялі з сяла нячыстую сілу і абаранялі ад хвароб.

Усіх каго наведвалі калядоўшчыкі, гаспадары з задавальненнем частавалі салодкімі прысмакамі, каўбасамі, яблыкамі і нават грашовымі ўзнагародамі. Дзякавалі, што не мінулі іх дома і паднялі настрой песнямі і прыгожымі вершамі. Як прынята Каза абсыпала гаспадароў і пакоі зернем для дабрабыту ў хаце, а  цыганка варажыла, так як ународзе існуе звычай, на свята накрываць стол сенам, а зверху — абрусам. Затым выцягваць па саломінцы. Хто маленькую выцягне — у таго ўвесь год будзе добрым, а хто выцягне доўгую — у таго шчаслівым. Калядоўшчыкі ідучы па дарозе прываблівалі прыгожым убраннем  прахожых, якія прасілі зняць фотаздымкі, каб выслаць у горад сваім унукам. Дзякавалі за тое, што падрымліваюць народныя традыцыі.

На заробленныя сродкі 27 снежня навучэнцы школы набылі падарункі і адправіліся  на прадстаўленным транспарце КСУП “ Імя Адама Міцкевіча”у Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Мастоўскага раёна” і Курылавіцкі дом-інтэрнат для адзінокіх і прыстарэлых. Прыбыўшы ў дом-інтэрнат, на парозе нас прыветліва і добрым натроем сустэў дырэктар Дзенісевіч Мікалай Мікалаевіч.Павіншаваў са святам і надыходзячым Новым годам, пагутарыў і пачаставаў смачнымі цукеркамі. Затым мы адправіліся з музыкай і песнямі па палатах віншаваць жыхароў гэтага дома. Старэнькія людзі ўважліва слухалі і былі задаволены, што маладое пакаленне не забывае абрады і традыцыі.Пасля нашы калядоўшчыкі з падарункамі  прыбылі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзе нас таксама ветліва і з добрай усмешкай сустрэлі работнікі і дзеці запрашаючы да навагодняй елачкі. Праслухаўшы абрадавае выступленне падзякавалі  і наказалі, што з такімі галасітымі артыстамі можам выступаць на вялікай сцэне.

Добра пелі і скакалі,

Варажылі і гулялі.

Жадалі здароўя, шчасця,

Каб не было нянасця!

Сакратар пярвічнай арганізацыіі АА “БРСМ”, педагог-арганізатар ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа” А.В. Валчкевіч


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио