На гэты раз пабываць у Мінску на прэзідэнцкай ёлцы пашчасціла пяцікласніцы пятай гарадской школы Вользе Дубіцкай і вучаніцы восьмага класа Пескаўскай школы Юліі Лук’янавай. Дзяўчынкі вярнуліся са сталіцы з падарункамі і добрымі ўражаннямі, якія застануцца з імі на цэлы год.
Ужо стала добрай традыцыяй арганізоўваць навагоднія святы для дзяцей у Мінску, Гродне і на месцы. На губернатарскую ёлку ў Гродна за-прошаны дзесяць нашых школьнікаў. Каля сотні дзяцей будзе ўдзельнічаць у навагодніх прадстаўленнях у раённым цэнтры пазашкольнай работы.
На такія ёлкі звычайна запрашаюцца выдатнікі вучобы, школьныя актывісты, рабяты, якія дасягнулі поспехаў у спорце, а таксама дзеці з мнагадзетных і няпоўных сем’яў.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад