Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСпорт и ТуризмТуризм и отдыхНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЮбилейные даты80 лет освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиковЮбилейные даты80 лет Победы в Великой Отечественной войнеБеларусь - ЭТО МЫ!Беларусь - ЭТО МЫ!Беларусь - ЭТО МЫ!Геноцид белорусского народа

Падарожжа ў мінулае

Падарожжа ў мінулае26 марта 2025 — 11:48

80 мірных гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначыць наша краіна сёлета.  Гэта вялікая падзея!  Перамога чалавецтва над фашызмам. Перамога духу перад злом. Перамога кожнага чалавека ў гэтыя доўгія і горкія гады. Напярэдадні юбілейнай даты, навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Рагозніцкая сярэдняя школа” здзейснілі экскурсію ў г.Брэст. Школьнікі наведалі мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. У ходзе экскурсіі дзеці пабывалі ў “Музеі вайны – тэрыторыя крэпасці”, пазнаёміліся з экспазіцыяй, прымеркаванай да дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароны Брэсцкай крэпасці, а таксама вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У музеі навучэнцы ўбачылі перадваенную крэпасць, мірнае жыццё воінаў Брэсцкага гарнізона. Зала “Бітва” нас акунула ў атмасферу ваенных дзеянняў. Яна прысвечана баям на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941 года. Залы пад агульнай назвай “Выпрабаванне” раскрывалі трагічныя лёсы савецкіх ваеннапалонных на прыкладзе абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Зала “Прызнанне” расказала дзецям пра доўгі і няпросты шлях прызнання подзвігу абаронцаў крэпасці ў пасляваенныя гады. Зала “Рэха вайны” з’яўляецца завяршэннем аповеду аб прызнанні подзвігу абаронцаў крэпасці і своеасаблівым пераходам да ўвекавечання памяці пра іх у творах мастацтва.

Пасля наведвання Брэсцкай крэпасці-героя навучэнцы зрабілі выснову аб тым, як важна памятаць і не забываць, якім коштам была заваявана Перамога.

Наша экскурсія працягнулася наведваннем археалагічнага музея “Бярэсце”. Відовішчныя раскопкі гарадской пабудовы XIII стагоддзя, прадметы сярэднявечнага побыту і займальны аповяд экскурсавода дапамаглі даведацца шмат новага пра лад жыцця нашых продкаў, прадставіць, як яны выглядалі, наколькі адрозніваліся ад сучасных людзей.

Пазнавальнай і запамінальнай таксама была экскурсія па музею “5  форт”, філіялу музея “Брэсцкая крэпасць”, дзе навучэнцы змаглі на свае вочы ўбачыць кошык паветранага шара XIX стагоддзя, металічныя дзверы вагой больш за тону, праламаную снарадам, а таксама даведацца пра гісторыю стварэння абарончых збудаванняў на дадзенай тэрыторыі, прайсціся па казематах форта. Суботні сонечны дзень – першы дзень вясны – прынёс дзецям шмат новых ведаў, запамінальных момантаў і прыемных уражанняў.

Алена Мамовіч,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио