Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньСоциумПрофсоюзная жизньСпорт и ТуризмТуризм и отдыхНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Падарожнічаем з прафсаюзам

Падарожнічаем з прафсаюзам31 января 2025 — 10:16

Культурна-адпачынкавая і турыстычная дзейнасць – важная частка работы прафсаюза. Члены прафсаюзнай арганізацыі ДУА "Пескаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Віктара Іванавіча Яронькі" пабывалі на экскурсіі ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" і Нацыянальным парку "Белавежская пушча".

Цэнтральны ўваход у крэпасць уражвае – гэта велізарная пяціканцовая зорка, высечаная ў маналітным бетонным блоку. Варта толькі наблізіцца да яе – і адразу апынаешся ў цяжкай атмасферы першага дня вайны: гучыць голас Левітана, які аб'яўляе аб нападзе нямецка-фашысцкіх захопнікаў на СССР, чутныя выбухі і гул самалётаў… Гэта нікога не пакідае раўнадушным.

Яшчэ адной з галоўных славутасцяў крэпасці з'яўляецца помнік "Мужнасць" – маштабная скульптура, прысвечаная кожнаму абаронцу цытадэлі. Застаўляе надоўга затрымацца і скульптурная кампазіцыя "Смага".  Стваральнікі скульптуры ўвасобілі ў ёй увесь цяжар чалавечых выпрабаванняў, якія выпалі на долю абаронцаў Брэсцкай крэпасці, расказалі аб іх стойкасці і сіле.

Наведалі мы і музей абароны Брэсцкай крэпасці, дзе ў дзесяці залах прадстаўлена больш за чатыры тысячы экспанатаў, прысвечаных розным перыядам гісторыі Брэсцкай крэпасці.

Затым мы наведалі жамчужыну Беларусі – Белавежскую пушчу і  наведаліся ў Музей прыроды нацыянальнага парка. У музеі 26 экспазіцый, якія ілюструюць багатую флору і фауну рэгіёна на працягу некалькіх гістарычных эпох.

Яшчэ адно ўнікальнае месца ў пушчы – Сядзіба Дзеда Мароза. Не дзіўна, што чараўнік абраў гэтае выдатнае месца для сваёй рэзідэнцыі. Стэрыльна чыстае паветра, жывёлы, векавы лес, раздолле! Тут мы адчулі душу Беларусі – шчодрасць, гасціннасць, весялосць. Стравы "лясной" кухні, жарты Дзеда Мароза і яго світы саграваюць  добразычлівасцю і цеплынёй

Такія паездкі вельмі важныя для працоўнага калектыву, бо людзі маюць зносіны ў іншай, нефармальнай абстаноўцы, па-новаму раскрываюцца, наладжваюць сяброўскія кантакты. Акрамя таго, гэта магчымасць даведацца, колькі ў нас у Беларусі ёсць цікавых мясцін, якія абавязкова трэба ўбачыць. Паездка атрымалася вельмі насычанай і пакінула незабыўныя эмоцыі, пазітыўны зарад энергіі і цудоўныя ўражанні!

Наталля ЯКУБЕЦ,

настаўнік

Пескаўскай сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио