Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноГод исторической памятиКультура

Отечественные телеканалы покажут в прямом эфире концертные и конкурсные программы юбилейного «Славянского базара в Витебске»

Отечественные телеканалы покажут в прямом эфире концертные и конкурсные программы юбилейного «Славянского базара в Витебске»16 июля 2021 — 10:00

Цэнтральнай эфірнай падзеяй тэлеканала «Беларусь 1» стане трансляцыя Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021».

Журналісты, аператары, прадзюсары і гукарэжысёры Белтэле­радыё­кампаніі ўжо прыехалі ў Ві­цебск, каб расказаць гледачам пра самыя яркія моманты XXX Міжна­роднага фестывалю мастацтваў «Сла­вянскі базар у Віцебску». Акрамя навінавых выпускаў пра тое, чым жыве горад на Дзвіне ў гэтыя фестывальныя дні, аўдыторыю таксама чакаюць трансляцыі лепшых музычных праграм галоўнага культурнага летняга форуму.
 

Песня — душа народа
 
У інфармацыйных выпусках на тэлеканале «Беларусь 1» карэспандэнты Агенцт­ва тэленавін засяродзяць сваю ўвагу на асноўных падзеях фестывалю: гэта тэатральныя пастаноўкі і кіна­паказы, тэматычныя экскур­сіі і «горад майстроў», начныя дыскатэкі і доўгачаканыя выступленні любімых артыстаў. Вядучыя ранішняга шоу «Добрай раніцы, Беларусь!» на «Славянскім базары ў Віцебску» таксама пафестываляць. Адкрыем сакрэт: сённяшні выпуск праекта запішуць прама ў фестывальнай сталіцы. Ну а заўтра, 17 ліпеня, чакаем тэматычную серыю любімай праграмы са Святланай Бароўскай. І таксама з Віцебска!

Цэнтральнай эфірнай падзеяй тэлеканала «Беларусь 1» стане серыя трансляцый галоўных канцэртных праграм Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021». Сёння ў 23:00 гледачам прапануюць адпачыць на канцэрце «Душа народа — песня», які стане часткай традыцыйнага святочнага гала-вечара «Саюзная дзяржава запрашае...». У праграме — выступленні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г. Цітовіча, Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага хору імя М. Пятніцкага і іншых вакальных калектываў, а таксама знакамітых эстрадных выканаўцаў.

Заўтра ў 20:00 «Беларусь 1» прапануе сваёй аўдыторыі падтрымаць прадстаўніка нашай краіны на XXX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021» Данііла Мышкаўца падчас прамой транс­ляцыі першага дня конкурснага выступлення — праграмы «Сусветны хіт» у суправаджэнні шоу-балета Алы Духавай Todes. У нядзелю ў 18:00 на «Беларусь 1» пакажуць гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі «Крок by крок», а ў 22:00 — прамую трансляцыю цырымоніі закрыцця юбілейнага «Славянскага базару ў Віцебску». Чакаем на сцэне ўсіх любімых артыстаў: Мікалая Наскова, Сяргея Пенкіна, Дзімаша Кудайбергена, Ігара Карнелюка, Аляксандра Панаётава, групу «Фабрыка», ансамбль «Аліло», Анатоля Ярмоленку, Яраслава Сумішэўскага і многіх іншых.
 
Дзіцячы свет

Тэлеканал «Беларусь 3» у баку ад фестывальных падзей таксама не застанецца, карэспандэнты праекта «Навіны культуры» будуць трымаць гледача ў курсе ўсіх падзей. Акрамя таго, тут жа, на трэцяй кнопцы, заўтра і паслязаўтра ў 15:00 у прамым эфіры пакажуць першы і другі дні XIX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2021», на якім Беларусь прадставіць 13-гадовы Канстанцін Мазуркевіч. Нагадаем, у першы дзень удзельнікі павінны выканаць песню кампазітара сваёй краіны на роднай мове, у другі — любы з хітоў на выбар. Косця з рэпертуарам ужо вызначыўся: гэта будзе кампазіцыя «Падзяка сэрца», якую ў арыгінале спявае Uzari, і лірычная балада All by Myself ад Селін Дзіён. Звярніце ўвагу: 18 ліпеня ў 18:00 тэлеканал «Беларусь 3» у прамым эфіры таксама пакажа цырымонію ўзнагароджання пераможцаў дзіцячага міжнароднага конкурсу і гала-канцэрт майстроў эстрады.

Акрамя таго, заўтра ў 21:05 на «Беларусь 3» пройдзе дадатковы паказ гала-канцэрта цырымоніі адкрыцця віцебскага культурнага форуму, а 18 ліпеня ў 21:05 — праграмы «Душа народа — песня».

 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио