З даўніх часоў на Беларусі распаўсю-джанай забавай узімку з’яўляліся калядныя вандраванні. Святкаванні заўсёды былі жаданымі і радаснымі. Вучні Азёркаўскай СШ шчыра жадаюць, каб у нашай мясцовасці водгукі Каляд, якія дайшлі да нашых дзён, не толькі адраджаліся, але і захаваліся. Нашым маладым калядоўшчыкам пашчасціла самым павандраваць, пашчадраваць, ходзячы з хаты ў хату. З лёгкасцю адгукнуліся на гэтую прапанову вучні 5 класа (прычым у поўным складзе), 9-га і два вучні 10 класа.
Усюды калядоўшчыкі вадзілі з сабой Казу, прыход якой да гаспадароў забяспечвае ўрадлівасць і добры прыплод у гаспадарцы. Вельмі ўдала справілася з гэтай роляй Алена Кіжанцава. Павадыром Казы была Ганна Пась. Прысутнічаў на свяце і Лекар -- Валерыя Пяцюшык -- апранутая ў белы халат, якая рабіла заключэнне, ад чаго ўпала і ляжыць Каза. Усіх пацешыў сваім уменнем Вучоны Мядзведзь, ролю якога выканаў Улад Гародка. Павадыр Мядзведзя Аляксандр Лагуцік расказаў, што гэты персанаж увасабляе здароўе і багацце. Не абыходзіцца гэтае свята і без Цыганак, якія гадалі і зычылі гаспадарам шчодрага і добрага вечара. Вядома, не атрымалася б свята без Музыканта. Дзякуючы І. А. Гарбацэвіч, гурт быў вясёлы.
Мы наведалі не толькі вясковыя сем’і, але парадавалі сваім выступленнем выхаванцаў мясцовага дзіцячага сада, работнікаў пошты і магазіна. Усе гаспадары імкнуліся шчодра аддзякаваць спевакам за такія песні-зычэнні. Грошы, што даюць людзі на Каляды, калядоўшчыкі адносяць “на ахвяраванне”. Мы таксама падтрымалі гэтую традыцыю: набылі пісьмовыя прылады і перадалі іх у Мастоўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр.
В. МАРМЫШ, класны кіраўнік 5 класа На здымку: калядоўшчыкі ў мясцовым магазіне.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад