Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда?
АктуальноСоциумОбщественная жизньМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Ой, калядачкі, бліны-ладачкі!

Ой, калядачкі, бліны-ладачкі!14 января 2026 — 14:50

Жыццё дзяцей у дзіцячым садзе №3 г. Масты - гэта радасныя сустрэчы, новыя адкрыцці і, вядома, вясёлыя святы.

Пасля сустрэчы Новага года настаў самы вясёлы, таямнічы час, які з даўніх часоў носіць назву Каляды ці, як іх яшчэ называюць, святыя вечары. Гэта зімовае народнае свята, якое пачынаецца на Каляды і доўжыцца цэлых два тыдні, да самага Хрышчэння.

Вось і ў нашым дзіцячым садку 9 студзеня прайшлі святочныя калядкі. Арганізавали і правялі гэтае мерапрыемства музычны кіраўнік Святлана Мармыш і творчыя педагогі, якія любяць дзяцей, сваю працу, краіну,  захоўваюць традыцыі беларусаў. Выхаванцы былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі. Дзеці і дарослыя пачалі забаўку з калядавання, якое суправаджалася вясёлымі песнямі і танцамі. Шмат гасцей завітала на свята. Дабрабыту і багатага ўраджаю жадала Каза, варажыла і весяліла ўсіх Цыганка, забаўляў Мядзведзь, спявалі, ігралі на музычных інструментах, вадзілі карагоды, забаўляліся. Свята атрымалася на славу, парадавала і дзяцей, і дарослых.

Калядкі – гэта не проста свята, гэта пераемнасць пакаленняў, сувязь паміж продкамі і нашчадкамі. Гэта наша нацыянальная культурная спадчына, тое, што дазваляе нам не забываць сваю гісторыю, адчуваць сябе беларусам. Я лічу, што свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.

Ірына СУХОЦКАЯ,

выхавацель дашкольнай адукацыі

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио