"Якую пару года вы любіце больш за ўсё?" – спыталі мы ў выхаванцаў напярэдадні летняга аздараўленчага перыяду. "Лета!" – пачулі ў адказ дружныя галасы дзяцей.
Штогод, напярэдадні лета, у нашай установе дашкольнай адукацыі праводзіцца работа па падрыхтоўцы да летняга аздараўленчага перыяду, па стварэнні камфортных і бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў у дзіцячым садзе. Не стаў выключэннем і гэты год. Дзіцячы сад ператварыўся ў яркі, маляўнічы гарадок. А для таго, каб лета прайшло цікава, з карысцю і стала незабыўным, педагогі ўстановы старанна прадумваюць мерапрыемствы рознай накіраванасці: аздараўленчыя, пазнавальныя, творчыя і забаўляльныя.
3 чэрвеня ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшла забава «Шчаслівае дзяцінства» , прысвечаная Дню абароны дзяцей. Вядучымі свята былі роставыя лялькі Ох і Ах. Ад іх дзеці даведаліся, як з карысцю правесці лета, набрацца сіл і ўмацаваць сваё здароўе. Гучалі песні, вясёлая музыка, раздаваўся звонкі дзіцячы смех; дзеці гулялі ў гульні, спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў эстафетах, адгадвалі загадкі, малявалі крэйдай. Нечаканым момантам стала ўручэнне ўсім прысутным рознакаляровых паветраных шароў. Шмат станоўчых эмоцый атрымалі не толькі выхаванцы дзіцячага сада, але і работнікі, якіх Ох і Ах таксама запрасілі на свята.
Лета толькі пачалося і наперадзе яшчэ шмат цікавых падзей.
А. Калецінская,
загадчык ДУА «Лунненскі дзіцячы сад»
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад