Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНаш край

Няхай заўжды будзе мамачка!

Няхай заўжды будзе мамачка!17 октября 2019 — 08:20

У свеце няма больш прыгажэйшага і больш пяшчотнага слова, як  “мама”.  На якой бы мове людзі ні вымаўлялі гэтае слова – яно гучыць меладычна і прыгожа.

У нашай установе адукацыі  з 7 па 14  кастрычніка  2019 года  праходзіў  Тыдзень маці. Гэтае свята адказвае лепшым традыцыям адносін беларусаў да мацярынства, з’яўляецца данінай глыбокай павагі і пакланення перад жанчынай- маці, працаўніцай і захавальніцай сямейнага ачага.

Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мая мама самая лепшая”, навучэнцы 5-11 класаў  пісалі сачыненне “ Ад чыстага сэрца простымі словамі”.  Усе вучні ўдзельнічалі ў  нон-стоп майстэрні:   “ Сувенір для мамы”- малодшыя школьнікі, вучні старэўшых класаў  - “Букет для мамы”.  Ва ўсіх класах праведзены тэматычныя і інфармацыйныя класныя гадзіны “Мама - ты адна такая любімая і родная”, дзе праслаўляліся сямейныя каштоўнасці, выхоўвалася паважлівае станаўленне да жанчыны і маці.

На працягу тыдня навучэнцы школы  з вялікай адказнасцю і хваляваннем рыхтаваліся да святочнай канцэртнай праграмы “ Няхай заўжды будзе мама”.

І вось наступіў самы адказны дзень -14 кастрычніка. У зале панавала святочная атмасфера. Адзін за адным на сцэну выходзілі юныя таленты.Удзельнікі святочнага канцэрта спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі,  і ўсё гэта прысвячалася любімым матулям і бабулям.  Мамы з захапленнм назіралі за выступленнямі сваіх дзяцей і ад душы радаваліся. Са слязамі на вачах глядзелі відэафільм, прысвечаны жанчынам-маці, якія страцілі сваіх дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайне, а таксама прэзентацыю “Нашы мамы”.

У свяце прыняў удзел настаяцель Дзярэчынскай царквы айцец Мікалай. Ён расказаў гісторыю свята, павіншаваў усіх прысутных жанчын з Днём маці. У канцы мерапрыемства навучэнцы ўручылі мамам і бабулям падарункі, вырабленыя сваімі рукамі.

 

Гардзейка І.У.,

педагог сацыяльны 

ДУА”Мілявіцкі вучэбна-педагагічны

комплекс дзіцячы сад –

сярэдняя школа” 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио