Лічыцца, што Дзень святога Валянціна існуе ўжо больш чым 16 стагоддзяў. У свята ёсць канкрэтны «вінавайца» - хрысціянскі святар Валянцін.
У 269 годзе Рымская Імперыя была пад кіраўнiцтвам Клаўдзія II. Ён забараніў заключаць шлюбы сваім легіянерам, спадзеючыся, што такім чынам будзе спрыяць захаванню воінскага духу ў сваёй арміі.
Але аказваць знакі ўвагі дзяўчатам салдаты ад гэтага не сталі менш. І знайшоўся чалавек, які, не баючыся імператарскага гневу, стаў таемна вянчаць легіянераў. Iм быў святар Валянцін. Ён любіў мірыць тых, хто пасварыўся, дапамагаў пісаць любоўныя лісты і дарыць кветкі каханым.
Як толькі пра гэта даведаўся імператар, ён вырашыў «злачынную дзейнасць» спыніць. Валянціна прысудзілі да пакарання смерцю. Трагедыя была яшчэ і ў тым, што сам Валянцін быў закаханы ў дачку турэмшчыка. За дзень да пакарання святар напісаў дзяўчыне развітальны ліст, дзе апавядаў пра сваё каханне, і падпісаў яго «Твой Валянцін». Прачытана яно было ўжо пасля таго, як яго пакаралі смерцю.Як хрысціянскі пакутнік, Валянцін быў кананізаваны каталіцкай царквой. А ў 496 годзе рымскі Папа Геласiус абвясціў 14 лютага Днём святога Валянціна.
З таго часу павялося пісаць у гэта свята любоўныя «валянцінкі» і дарыць каханым падарункі. Святы Валянцiн, несумненна, прынёс шмат светлых момантаў, новых фарбаў і ў наша жыццё.
Перш-наперш, гэта iмя. На жаль, у школах раёна ёсць толькі адзiн хлопчык з iмем Валянцiн і 6 дзяўчынак з iмем Валянцiна. Мне здаецца, што абавязкова прыйдзе час, калi маладыя бацькi выбяруць для свайго дзіцяці гэтае прыгожае iмя, якое азначае «моцны». I няхай не толькi прыгажосць выратуе свет, але і шчырае , светлае каханне!
А. ТАРАСЕВІЧ,вучаніца СШ №5
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад