Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжь

Няхай не толькі прыгажосць выратуе свет, але і шчырае каханне!

Няхай не толькі прыгажосць выратуе свет, але і шчырае каханне!15 февраля 2012 — 10:00

Лічыцца, што Дзень святога Валянціна існуе ўжо больш чым 16 стагоддзяў. У свята ёсць канкрэтны «вінавайца» -  хрысціянскі святар Валянцін.

У 269 годзе Рымская Імперыя была пад кіраўнiцтвам  Клаўдзія II. Ён забараніў заключаць шлюбы сваім легіянерам, спадзеючыся,  што такім чынам  будзе спрыяць захаванню воінскага духу ў сваёй арміі.

Але аказваць знакі ўвагі дзяўчатам  салдаты ад гэтага не сталі менш.   І знайшоўся чалавек, які, не баючыся імператарскага гневу, стаў таемна вянчаць легіянераў. Iм быў святар Валянцін. Ён любіў мірыць тых, хто пасварыўся, дапамагаў пісаць любоўныя лісты і дарыць   кветкі  каханым.

Як толькі пра гэта даведаўся імператар, ён вырашыў  «злачынную дзейнасць» спыніць. Валянціна прысудзілі да пакарання смерцю. Трагедыя была яшчэ і ў тым, што сам Валянцін быў закаханы ў дачку турэмшчыка. За дзень да пакарання святар напісаў дзяўчыне развітальны ліст, дзе апавядаў  пра сваё каханне, і падпісаў яго «Твой Валянцін». Прачытана яно было ўжо пасля таго, як яго пакаралі смерцю.Як хрысціянскі пакутнік, Валянцін быў кананізаваны каталіцкай царквой. А ў 496 годзе рымскі Папа Геласiус абвясціў 14 лютага Днём святога Валянціна.

З таго часу  павялося пісаць у гэта свята любоўныя   «валянцінкі» і дарыць каханым падарункі. Святы Валянцiн, несумненна, прынёс шмат светлых момантаў, новых фарбаў і ў наша жыццё.

Перш-наперш, гэта iмя. На жаль, у школах раёна ёсць толькі адзiн хлопчык з iмем Валянцiн і 6  дзяўчынак з iмем Валянцiна. Мне здаецца, што абавязкова  прыйдзе час, калi маладыя бацькi  выбяруць для  свайго дзіцяці гэтае прыгожае iмя, якое азначае «моцны». I няхай не толькi прыгажосць выратуе свет, але і шчырае , светлае каханне!

А. ТАРАСЕВІЧ,вучаніца СШ №5


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио