У святочныя калядныя і навагоднія дні жыхары Вялікіх Азёрак і навакольных вёсак адправілі сваім блізкім каля сотні віншавальных паштовак, прыкладна столькі ж атрымалі самі. Аб гэтым паведаміла начальнік мясцовага аддзялення сувязі Л.Л. Каспяровіч.
Як прызналася Ларыса Леанідаўна, яна і сама, нягледзячы на бязмежныя магчымасці сучасных сродкаў сувязі, заўсёды бацькоў віншуе са святам традыцыйнай прыгожай паштоўкай. Якімі імклівымі тэмпамі ні развіваецца сучасная сувязь, а ўсё-такі прыемна трымаць паштоўку ці пісьмо, напісаныя рукой блізкага чалавека.
Гэта прыемная настальгія, бо і Азёркаўскае аддзяленне сувязі крочыць у нагу з патрабаваннямі часу. Каля сотні самых сучасных відаў паслуг можна атрымаць сёння на вясковай пошце. Яны нічым не адрозніваюцца ад тых, што аказваюцца ў райцэнтры.
Каля сотні азёркаўцаў маюць дома камп’ютары з выхадам у Інтэрнэт, яшчэ больш карыстаюцца сродкамі мабільнай сувязі.
Ахвотна карыстаюцца вяскоўцы і банкаўскімі пластыкавымі карткамі, з іх дапамогай робяць не толькі пакупкі ў магазіне, але ажыццяўляюць і іншыя шматлікія плацяжы.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад