Для фарміравання іміджу школы, абмену вопытам, выхаду навучэнцаў школы на больш высокі ўзровень асаблівае значэнне мае ўдзел у раённых і рэспубліканскіх конкурсах.
5 лістапада на базе ДУА “Мастоўскі раённы цэнтар творчасці дзяцей і моладзі” і на базе сярэдняй школы №5 г. Масты адбыўся раённы этап рэспубліканскага тэлевізійнага праекта «Я знаю!», у якім прынялі ўдзел і навучэнцы ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Уманчук Арыяна, вучаніца 8 класа, Галавач Ягор і Боцька Максім, вучні 10 класа. Яны прадэманстравалі ўзровень ведаў па такіх прадметах, як матэматыка, руская мова, літаратура, экалогія, Космас, гісторыя, геаграфія, краязнаўства…
Хацелася б адзначыць добрую арганізацыю мерапрыемства, цікавыя, падабраныя з улікам узросту пытанні. Канкурсанты грунтоўна падрыхтаваліся і парадавалі сваімі практычна маланкавымі правільнымі адказамі на пытанні з усіх прапанаваных катэгорый. Інтэлектуальная барацьба была вострай, і перамаглі ў ёй не толькі самыя разумныя, але і самыя рашучыя.
Уманчук Арыяна, Галавач Ягор і Боцька Максім з задавальненнем прынялі ўдзел у гэтым конкурсе, набылі новыя навыкі, уменні і атрымалі магчымасць праявіць свае таленты за межамі школы.
Святлана Асцюкевіч ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Мілявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад