Падчас восеньскіх канікул я і мае сябры, навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі "Пескаўская сярэдняя школа Мастоўскага раёна", пабывалі на экскурсіі ў г. Ліда. У гэтым цудоўным горадзе мы наведалі Лядовы Палац, а таксама пабывалі на ААТ "Лідахлебапрадукт".
Лядовы Палац гасцінна расчыніў для нас свае дзверы. Нас гасцінна сустрэў адміністратар Лядовага Палаца, праводзіў нас да гардэроба, дзе мы пераабуліся, сталі на канькі і адправіліся на лядовую арэну.
Масавае катанне прынесла рабятам масу станоўчых эмоцый. З велізарным задавальненнем школьнікі каталіся пад музыку па бліскучым лёдзе. Мы дружна вырашылі наведаць Палац яшчэ не раз, абавязкова вярнуцца туды з бацькамі для наведвання займальных і аздараўленчых спартыўных мерапрыемстваў.
Але далей нас чакала яшчэ адно займальнае і цікавае прадпрыемства –ААТ "Лідахлебапрадукт".
Мы наведалі цэх па вытворчасці макарон і мукамольны камбінат, дзе з цікавасцю прасачылі шлях, які робіць маленькае зярнятка, перш чым стане мукой. Кожны змог пераканацца, як шмат працы трэба прыкласці, каб атрымаць беласнежную муку, без якой не спячы ні мяккага хлеба, ні духмянай булачкі. Навучэнцы ўбачылі сваімі вачыма ўвесь працэс вытворчасці знакамітай мукі.
“Вы калі-небудзь задумваліся аб тым, які шлях праходзіць адна трубачка макарон, перш чым з бясформеннага кавалка цеста ператворыцца ў гатовы прадукт?" Так пачала экскурсавод свой цікавы аповед пра тое, як у ААТ “Лідахлебапрадукт” робяць вядомыя макароны “Pastаvera” і “Ligrano”.
З вялікай цікавасцю мы назіралі за вытворчасцю макаронных вырабаў на швейцарскім абсталяванні. Усе аперацыі на лініі ажыццяўляюцца ў аўтаматычным рэжыме. Можна было ўбачыць, як адбываецца замес цеста і штампоўка вырабаў, іх сушка і расфасоўка. Мы даведаліся пра тое, што макароны складаюцца ўсяго толькі з двух асноўных інгрэдыентаў – вады і мукі. Нам далі паспрабаваць макароны на кожным этапе іх вырабу. Аказваецца, штампаваныя "банцікі” і "матылькі" спачатку вырабляюцца гарачымі і мяккімі, але нават сырыя яны даволі смачныя. Такія вырабы вырабляюць толькі ў Германіі, Італіі і Турцыі.
І хоць цеста “схавана" ў нетрах тэхналагічнай лініі (амаль усе працэсы праходзяць у закрытым рэжыме), мы ўважліва слухалі кожнае слова гіда. Са здзіўленнем, мы даведаліся, што вытворчасць макарон тут не спыняецца ні на хвіліну: людзі і абсталяванне працуюць кругласутачна, у чатыры змены. Толькі ўявіце сабе, што за адну гадзіну ў цэху вырабляюць прыкладна адну тону шэсцьсот кілаграмаў макарон!
А ў завяршэнні экскурсіі ўсе рабяты атрымалі падарункі – прадукцыю макароннай фабрыкі.
Шчаслівыя, вясёлыя, узбагачаныя мноствам уражанняў, мы вярталіся дадому. Спадзяемся, што гэта не апошняе наша наведванне выдатнага горада Ліда.
Валерыя КРАСЬКО,
навучэнка 8 класа ДУА “Пескаўская сярэдняя школа Мастоўскага раёна”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад