Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Новая калекцыя лазовых вырабаў у Мастах

Новая калекцыя лазовых вырабаў у Мастах31 марта 2017 — 11:52

4 красавіка, у 17.00 гадзін, у выставачнай зале раённага цэнтра рамёстваў будзе адкрыта выстаўка “Плеценае шчасце”. Яна прымеркавана да светлага свята Вялікадня.

 

Майстры па лозапляценню Андрэй і Наталля Піваварчыкі, якія ўжо вядомы мастаўчанам, прадставяць сваю новую калекцыю лазовых вырабаў. Гэта будуць пасхальныя кошыкі, скрынкі, скарбонкі, хлебніцы і многія іншыя рэчы, якія здольны ўпрыгожыць святочны стол. Упершыню на выстаўцы будуць прадстаўлены работы іх старэйшага сына Яўгена, што паспяхова асвойвае тэхніку народнага мастацкага промыслу.


Галоўныя вартасці плеценых вырабаў з лазы – гэта экалагічнасць, лёгкасць, трываласць, практычнасць, характэрны прыемны пах і даўгавечнасць. Пры беражлівых адносінах да прадметаў быту яны не губляюць сваіх уласцівасцей больш за два дзесяткі гадоў.
У арыгінальным аздабленні, рэчы з лазы ўдала дапасуюцца да сучаснага інтэр’ера нашых кватэр, ствараючы атмасферу ўтульнасці і дабрабыту, напаўняючы яго асаблівым цяплом, уласцівым толькі прыродным матэрыялам. А залацістыя лазовыя карункі зачароўваюць сваімі супакойваючымі рытмамі і абараняюць ад стрэсу.


Плеценыя кошыкі па-ранейшаму запатрабаваны ў садаводаў і грыбнікоў, гэта тара “нумар адзін” для пікніка. У ёй харчовыя прадукты надзейна абаронены ад дажджу і пылу, а грыбы доўга не псуюцца з-за вялікай колькасці дубільных рэчываў, што ўтрымліваюць лазовыя галінкі. Акрамя таго, яны ўцягваюць лішнюю вільгаць і дзякуючы цеплаізаляцыйным уласцівасцям засцерагаюць дары лесу ад перагрэву.

 

Наведаць выстаўку “Плеценае шчасце” і набыць штосьці для сябе ці сваіх родных, каб парадаваць іх на Вялікдзень прыемным падарункам, можна будзе з 4 па 20 красавіка (акрамя суботы і нядзелі), з 8.00 да 17.00 гадзін. Кошт уваходнага білета для дзяцей – 75 капеяк, для дарослых – 1 рубель 50 капеяк.


Н.СВЯТЛОВА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио