Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Незабыўныя дні ў “Азярынцы”

Незабыўныя дні ў “Азярынцы”21 июня 2026 — 09:33

У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі 2026 года праходзяць мерапрыемствы  рэспубліканскай акцыі «Лета – гэта мы! Лета – для краіны!». Акцыя праводзіцца пад дэвізам "Лаві момант – падорыць лета сто перамог!"

З вялікім нецярпеннем чакалі летніх канікул рабяты ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”. Пасля невялікага перапынку ім гасцінна адчыніў дзверы аздараўленчы лагер “Азярынка”, які наведваюць 14 хлопчыкаў і дзяўчынак з апякунскіх, мнагадзетных, няпоўных і поўных сем’яў. Іх аб’ядноўвае жаданне актыўна адпачываць, пазнаваць і адкрываць новае, зрабіць шмат карысных спраў у пяцігодку якасці, Год беларускай жанчыны, а дапамагаюць ім таленавітыя, творчыя, ветлівыя і добрыя выхавацелі, якія заўсёды прыйдуць на дапамогу ў любым пачынанні.

Кожны дзень у аздараўленчым лагеры падобны на захапляльны квэст. Ранішнія зарадкі, хвілінкі здароўя і бяспекі, пазнавальныя экскурсіі ў музеі, паходы, падарожжы з казачнымі персанажамі ствараюць рытм, які зараджае энергіяй на ўвесь будучы навучальны год. Рабяты вучацца працаваць у камандзе, падтрымліваць адзін аднаго і прымаць рашэнні.

Вялікае значэнне надаецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню. Хлопчыкі і дзяўчынкі многа паспелі зрабіць падчас лагернай змены. Незабыўныя пачуцці выклікалі ўдзел у акцыі "Марафон добрых спраў: ад малых учынкаў да вялікіх  здзяйсненняў", прысвечаны пяцігодцы якасці, у ходзе якой рабяты наведалі магілу ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, прыбралі тэрыторыю, усклалі кветкі. 22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Згодна з планам падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў гэтай памятнай даты, рабяты прымуць удзел у гадзіне памяці “Мы памятаем, мы ганарымся!”.

Цікавае, насычанае жыццё ў аздараўленчым лагеры  падышло да заключнага перыяду змены “Фінальны акорд”. Рабятам яшчэ многае трэба паспець: прыняць удзел у спаборніцтвах, цімураўскім дэсанце “Цяпло сэрцаў” (да Года беларускай жанчыны), падрыхтаваць урачыстае закрыццё лагернай змены, напісаць летапіс уражанняў і пажаданняў, і абавязкова зрабіць сэлфі на памяць “Развітальны аўтограф”. Аздараўленчы лагер “Азярынка” – гэта вялікая гульня, якая дапамагае выхаванцам радавацца, адпачываць, адкрываць і ствараць новае.

Таццяна Халецкая,

                                                                        намеснік дырэктара

                                                                       па выхаваўчай рабоце


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты