Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образование

Незабыўны вечар

Незабыўны вечар05 февраля 2020 — 10:18

Жыццё цячэ сваім парадкам, і многія былыя аднакласнікі раз'ехаліся па розных гарадах і нават краінах. Але ў гэты лютаўскі дзень усе імкнуцца прыехаць на малую радзіму, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва, наведаць  родную школу ў чаканні сустрэчы, у чаканні цуда

 

Вечар сустрэчы ў Пескаўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад- сярэдняя школа прайшоў ва ўрачыстай абстаноўцы.

 

З прывітальнымі словамі і віншаваннямі выступіў дырэктар Г.С. Пятровіч, які таксама  з'яўляецца выпускніком школы. Ён выказаў вялікую падзяку ўсім былым і цяперашнім супрацоўнікам школы, а таксама ўсім прысутным у зале выпускнікам. Яны з задавальненнем прайшлі па калідорах установы, наведалі абноўленыя класы, пасядзелі за партамі, пагутарылі з настаўнікамі, паглядзелі святочны канцэрт з масай цікавых нумароў. Абыякавых не было! Усё прайшло на цёплай, сяброўскай ноце.

 

Цудоўны і незабыўны вечар падарыла школа кожнаму выпускніку. Развітваючыся, яны дзякавалі за хвіліны радасці ад сустрэчы з дзяцінствам, жадалі новых здзяйсненняў, здароўя, яркіх перамог, бліскучых дасягненняў, міру, спакою, радасных дзён.

Н. Якубец,

настаўнік   ДУА «Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа»


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио