Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСельская жизньСельская жизньНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Юбилейные даты80 лет освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков

Незабыўны адпачынак у “Азярынцы”

Незабыўны адпачынак у “Азярынцы”15 июня 2024 — 09:45

Летнія канікулы, якіх так чакаюць дзеці і дарослыя, – гэта сезон бясконцых магчымасцяў і незабыўных успамінаў. Гэты перыяд як нельга больш спрыяльны для развіцця творчага патэнцыялу рабят, далучэння да каштоўнасцей культуры, задавальнення індывідуальных запытаў.

З вялікім нецярпеннем чакалі летніх канікул рабяты ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”. Пасля невялікага перапынку ім гасцінна адчыніў дзверы аздараўленчы лагер “Азярынка”, які наведваюць 15 выхаванцаў, хлопчыкі і дзяўчынкі самага рознага ўзросту. Іх аб’ядноўвае жаданне актыўна адпачываць, пазнаваць і адкрываць новае, зрабіць шмат карысных спраў у Год якасці, а дапамагаюць ім таленавітыя, творчыя, ветлівыя і добрыя выхавацелі, якія заўсёды прыйдуць на дапамогу ў любым пачынанні.

Кожны дзень лагернай змены непадобны на другі. Выхаванцы ствараюць сваю “Планету Лета” праз актыўную творчую дзейнасць, калектыўныя творчыя справы, заняткі ў аб’яднанні па інтарэсах “Чароўная майстэрня”. Цікава праходзяць розныя мерапрыемствы, гульні, хвілінкі бяспекі і здароўя, спартыўныя спаборніцтвы. У канцы дня падводзяцца вынікі праведзеных спраў на лінейцы, адзначаюцца найбольш актыўныя дзеці.

Вялікае значэнне надаецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню. Рабяты прынялі ўдзел у рэспубліканскай эстафеце памяці “Освобождение”, якая праходзіць у аздараўленчых лагерах. Выхаванцы загадзя рыхтаваліся да ўрачыстай лінейкі  "Памяти героев будем достойны", якая прайшла ля помніка загінуўшым землякам у аг. В. Азёркі. Затаіўшы дыханне, малодшыя хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі вершы, якія чыталі старэйшыя рабяты, слухалі гукі метранома і песню “День Победы”, а позірк быў звернуты да помніка-абеліска. Выхавацелі расказалі пра гераічнае мінулае малой радзімы, подзвіг народа ў гады вайны. Гледзячы на рабят, застаешся ўпэўнены, што мы выхоўваем сапраўдных патрыётаў, якія прымаюць удзел у патрыятычных акцыях, наведваюць і даглядаюць помнікі, абеліскі, воінскія захаванні.  

Аздараўленчы лагер “Азярынка” – гэта вялікая гульня, якая дапамагае выхаванцам радавацца, адпачываць, адкрываць і ствараць новае. А мы, педагогі, зробім усё магчымае для таго, каб дзіцячы адпачынак быў бяспечным, карысным, цікавым і незабыўным.

Таццяна ХАЛЕЦКАЯ,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио