Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайБеларусь - ЭТО МЫ!Геноцид белорусского народа

Нельга забыць, немагчыма зразумець

Нельга забыць, немагчыма зразумець11 декабря 2025 — 08:32

Гісторыя беларускага народа напоўнена трагічнымі падзеямі, адной з якіх з'яўляецца генацыд.

Вучні Азёркаўскай і Курылавіцкай сярэдніх школ у Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства правялі мітынг-рэквіем, прысвечаны гэтай сумнай даце. 83 гады таму, 17 снежня 1942 года ў в. Шчара падчас карнай аперацыі “Гамбург”  адбылася страшная трагедыя: фашысцкія карнікі спалілі вёску і загубілі яе жыхароў. У агні загінула 85 мірных, ні ў чым не павінных  людзей. Мітынг сабраў вучняў, кіраўніцтва і педагогаў школ, прадстаўнікоў Курылавіцкага сельскага выканаўчага камітэта ля памятнага знака – Брацкай магілы савецкіх воінаў і ахвяр фашызму. На могілках пахаваны воіны і мірныя жыхары, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Пахаваны чырвонаармейцы, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні Мастоўскага раёна.  Гэта месца болю, які ніколі не зажыве. Падчас правядзення мітынгу вучні яшчэ раз нагадалі аб зверствах, нечалавечай жорсткасці фашыстаў.  

У сваім выступленні старшыня Курылавіцкага сельскага выканаўчага камітэта С. В. Каспяровіч адзначыў, што генацыд не мае тэрміну даўнасці. Памяць аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца святой для кожнага беларуса, для будучых пакаленняў. Наша задача заключаецца ў захаванні гістарычнай праўды аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых у дачыненні да беларускага народа.

У памяць аб ахвярах генацыду, загінуўшых мірных жыхарах  Мастоўшчыны вучні схілілі галовы, усклалі кветкі, запалілі лампадкі. Цёплы агеньчык лампадкі, як сімвал нязгаснай памяці, грэў рукі і сэрцы падлеткаў; чырвоныя гваздзікі, як трагічны сімвал жалобы, увасаблялі боль вайны і мужнасць, з якімі людзі перажылі страшныя, цяжкія дні.

Адно – чытаць, чуць аб якой-небудь падзеі, і зуcім іншае – пабыць на гэтым свяшчэнным месцы, адчуць боль і жах, перажыты жыхарамі. Сённяшнія хлопчыкі і дзяўчынкі, юнакі і дзяўчаты ведаюць, што подзвіг народа бессмяротны, урокі мінулага трэба памятаць, гістарычную праўду, памяць перадаваць з пакалення ў пакаленне.    

Таццяна ХАЛЕЦКАЯ,

                                                                                 намеснік дырэктара

                                                                                па выхаваўчай рабоце

                                                                                 Азёркаўскай сярэдняй

                                                                                 школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио