Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства сланімчане сабраліся ў гарадскім парку, каб праверыць свае сілы на адкрытым турніры па шашках і шахматах.
Засяроджанасці і цягавітасці спартсменаў-удзельнікаў пазайздросціў бы сёння хто заўгодна! Бо адыграць некалькі партый і пры гэтым пралічваць кожны магчымы ход і камбінацыю – многім можа апынуцца не пад сілу не толькі ў фізічным, але і ў псіхалагічным сэнсе. Тым не менш, спаборніцтвы праходзілі ў вельмі добразычлівай і ўтульнай атмасферы, а ўсе ўдзельнікі адчулі не толькі спартыўны азарт, але і радасць ад зносін з сябрамі.
Турнір па шахматах праводзіўся па алімпійскай сістэме, прасцей кажучы, на выбыванне. Таму за шахматнымі дошкамі разгарнуліся сур’ёзныя мазгавыя баталіі: кожны з удзельнікаў быў настроены на перамогу. Але, як вядома, пераможцамі становяцца мацнейшыя, а імі ў адкрытым турніры па шахматах сталі сланімчане Уладзімір Літвін (1 месца), Кірыл Блашко (2 месца) і Сяргей Слезнік (3 месца).
Сярод шашыстаў, у якіх, дарэчы, спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме, не было роўных Ілье Астафьеву, які заваяваў першае месца. Дарэчы, Ілье ўсяго трынаццаць гадоў, ён – самы малады ўдзельнік спаборніцтваў. Серабро дасталася Вадзіму Чурхіну, а бронзу заваяваў вопытны шашыст Канстанцін Белуш.
Турнір завяршыўся на самай мажорнай ноце. Гульцы разышліся ў добрым настроі, спадзяючыся на хуткую новую сустрэчу.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад