Кожны з нас з’яўляецца неад’емнай часткай прыроды. Нам падабаецца назіраць за першым капежам, які прадказвае пачатак вясны; за першым снегам, які пераўтварае ўсё навокал у белую казку; за асеннім лістападам, які засцілае зямлю залатой коўдрай. Аднак усё часцей забываем, што ўся гэта прыгажосць вельмі залежыць ад нас, ад таго, як мы да яе адносімся. Але ж усяго гэтага не будзе, калі людзі не перастануць пераўтвараць нашу планету ў вялікі сметнік. Гэтае пытанне непакоіць не толькі дарослых, але і сучасную моладзь.
Вучні нашай школы прынялі ўдзел у VІІІ экалагічным злёце пад дэвізам “Праваслаўная моладзь за ўстойлівае развіццё”, які праходзіў у жывапісных мясцінах Зэльвеншчыны. Больш за сто чалавек на працягу трох дзён спалучалі карыснае і прыемнае. Праграма мерапремстваў не давала сумаваць ні дашкольнікам, ні студэнтам, ні школьнікам. Моладзь мела магчымасць для знаёмства, для зносін, для дыскусій, для гульняў, для адпачынку.
У залежнасці ад інтарэсаў удзельнікаў былі арганізаваны майстар-класы: распісванне па тканіне, прафесійны фота-здымак, ганчарная справа, класічны танец, ігра на гітары, вакальніцкае майстэрства, другое жыццё старым рэчам. Святары змаглі зацікавіць інтэрактыўнымі і інтэлектуальнымі гульнямі, рознабаковымі спартыўнымі спаборніцтвамі (валейбол, тэніс, шахматы, перацягванне каната, стральба з пісталета і іншыя). У кожнага была магчымасць паплаваць на лодцы, паназіраць за месяцам, зоркамі і сонцам, паглядзеўшы ў сапраўдны тэлескоп. І вядома ніхто не застаўся абыякавым да сапраўднага шоу байкераў, якія вялі расповед пра здаровы лад жыцця і дазволілі ўсім жадаючым праехацца ў ролі пасажыраў.
Вечарам чакала прыемная нечаканасць - салют, які суправаджаўся гукавымі эфектамі. Песні каля вогнішча пад гітару, начоўка ў палатках – сапраўдная рамантыка! Але злёт меў сваю мэту і каб дасягнуць яе, быў прапанаваны прагляд пазнавальных перадач і гутаркі па тэме забруджвання нашай планеты.
У нашыя дні праблема адходаў стала адной з самых сур’ёзных і глабальных праблем сучаснасці. Паступова смецце становіцца монстрам цывілізацыі. Пытанні “Куды падзець смецце?”, “Як зрабіць нашу краіну чыстай?” сталі ўсё больш актуальнымі. Разам мы вызначалі прычыну павелічэння колькасці смецця; адмоўнае ўздзеянне сметніка на прыроду і здароўе чалавека; знаёміліся з класіфікацыяй адходаў; з рознымі метадамі ўтылізацыі бытавых адходаў і выяснялі эканамічна выгадныя другасныя перапрацоўкі смецця.
У цяперашні час на кожнага жыхара нашай планеты прыходзіцца ў сярэднім каля 1 тоны смецця ў год, і гэта не ўлічваючы мільёны зношаных і разбітых аўтамабіляў. Калі ўсё назбіранае смецце не знішчаць, а ссыпаць у адну кучу, то ўтварылася б гара, як Гімалаі (найвышэшыя горы свету).
Пытанне “Да чаго ж можа прывесці несабранае смецце?” не засталося без адказу. Гэта - непрыемны пах, асабліва летам; інфекцыйная пошасць, небяспечная для здароўя чалавека і птушак; пацукі, сабакі, кошкі, мухі - разносчыкі пошасці; эстэтычна непрыгожы выгляд; забруджванне вады, глебы.
Яшчэ Д. Мендзялееў пісаў, што няма адходаў, а ёсць нявыкарыстаная сыравіна і патрэбна адшукаць спосабы вытворчасці карыснага з “некарыснага”. Таму дзецям была дадзена магчымасць рабіць матылькі з пластыкавых бутэлек, каб аздобіць вазаніцы.
“Создатель дал роду человеческому две книги. В одной показал свое величие, в другой — свою волю. Первая — видимый сей мир, им созданный, чтобы человек, смотря на огромность, красоту и стройность его зданий, признал Божественное всемогущество, по себе дарованного понятия. Вторая книга — Священное Писание…” - пісаў М. Ламаносаў. Я спадзяюся, што ўдзельнікі экалагічнага злёта, прыехаўшы ў свае родныя мясціны, не толькі самыя будуць больш беражліва адно-сіцца да маці-прыроды, але і раскажуць аб гэтым сваім сябрам. Таму ад нас залежыць, што застанецца нашым нашчадкам ад нас.
В. МАРМЫШ,класны кіраўнік 8 класа ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа” Мастоўскага раёна
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад